Нарымонт Гедзімінавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нарымант
Нарымант
Партрэтная фантазія польскага мастака XVIII стагоддзя
Князь полацкі
1335 — 1345
Папярэднік: Воін
Пераемнік: Андрэй Альгердавіч
Князь пінскі
Папярэднік: Гедзімін
Пераемнік: Міхаіл Нарымонтавіч
 
Нараджэнне: каля 1294
Смерць: 2 лютага 1348({{padleft:1348|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:2|2|0}})
Род: Гедзімінавічы
Бацька: Гедзімін

Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (Нарымунт, Нарымант; ~1295 — 2 лютага 1348) — князь полацкі (13361345). Другі сын Гедзіміна ад першага шлюбу.

Упершыню згадваецца ў 1331, калі Гедзімін затрымаў на Валыні наўгародскага архіепіскапа Васілія, адпусціўшы з умовай абрання Нарымонта князем Вялікага Ноўгарада. Прыбыў у Ноўгарад у кастрычніку 1333, атрымаў у кармленне Ладагу, Арэшак, Карэлу, палову Капор’я. Каля 1335 паехаў з Ноўгарада, хутчэй за ўсё, каб заняць полацкі сталец пасля смерці князя Воіна. Пакінуў у Ноўгарадзе замест сябе сына Аляксандра. У 1338 адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам для адбіцця шведскай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намеснікі Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348. Каля 1338 разам з полацкім епіскапам Рыгорам I падпісаў дагавор з Рыгай.[1] Ускосна згадваецца як полацкі кароль у дагаворы Смаленска з Рыгай (~1340). Паводле Летапісца вялікіх князёў літоўскіх па Гедзіміне атрымаў Пінскае княства «зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра», якое заставалася і за яго нашчадкамі — Нарымонтавічамі да канца XIV ст. Пад час міжкняжання (13411345) быў буйнейшым землеўладальнікам і, відаць, самым уплывовым князем ВКЛ. Супраць яго і Яўнута выступілі браты Альгерд і Кейстут, пасля заняцця Альгердам вялікакняскага стальца (1345) Нарымонт уцёк да хана Залатой Арды Джанібека, а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну Андрэю. Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля 1346, у 1347 годзе браў удзел у паходзе супраць Тэўтонскага ордэна, загінуў у бітве на рацэ Стрэве (2.2.1348).

Зноскі

  1. Захаваўся толькі дадатак пра вольны гандаль. Дагавор раней памылкова датаваўся 1330.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Нарымонт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 349-350. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
    • Scriptores Rerum Prussicarum. II. Leipzig, 1863. ss. 75, 511.
    • Сапунов А. Река Западная Двина. Витебск, 1893. сс. 276—277.
    • Puzyna J. Narymunt Giedyminowicz // Miesiecznik Heraldyczny. R. 9, 1930. № 3.
    • Tenże. Potomstwo Narymunta Giedyminowicza // Miesiecznik Heraldyczny. R. 11, 1932. № 10.
    • Новгородская первая летопись. М.-Л., 1950. сс. 345, 349.
    • ПСРЛ. Т. 25. М.-Л., 1949. сс. 170—176; Т. 32. М., 1975. сс. 41, 68, 138. Т. 35. М., 1980. сс. 68, 85, 97 і інш.
    • Полоцкие грамоты XIII—начала XIV вв. Сост. А. Хорошкевич. Вып. 1. М., 1977. сс. 39—41; Вып. 3. М., 1980. сс. 127—132.
    • Krupa K. Książęta litewscy w Nowogrodzie Wielkim do 1430 r. // Kwartalnik historyczny. R. C. 1993. № 1.