Насельніцтва Нідэрландаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
насельніцтва Нідэрландаў (тыс. чал.) у 1961—2003

Насельніцтва Нідэрландаў па адзнацы на ліпень 2005 складала каля 16.299.000 чалавек. Паводле перапісу, праведзенага у 2002, на той момант у Нідэрландах пражывала 16.150.511 чалавек. У спісе краін па колькасці жыхароў Нідэрланды займаюць 59 месца.

Пры плошчы тэрыторыі ў 41.526 км² Нідэрланды маюць шчыльнасць насельніцтва 395 чалавек на адзін квадратны кіламетр (або 484 чалавека на адзін квадратны кіламетр, калі ўлічыць, што 18,4 % тэрыторыі каралеўства займае вада). Такім чынам, Нідэрланды з'яўляюцца 15-й па шчыльнасці насельніцтва дзяржавай у свеце і самай густанаселенай краінай Еўропы. Шмат у чым дзякуючы гэтаму Нідэрланды з'яўляюцца адной з краін з найболей развітой транспартнай і інфармацыйнай інфраструктурай. Інтэрнэтам абхопленыя 66,2 % насельніцтва краіны — 7-ы паказчык у міры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]