Наскальныя рэльефы ў Тануме

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Наскальныя рэльефы ў Тануме — комплекс петрогліфаў у аднайменным горадзе Танум, Швецыя. Былі выяўлены ў 1972 годзе Эйджам Нільсенам, які першапачаткова меў намер усталяваць у скале дынаміт для правядзення будаўнічых работ.

Комплекс налічвае каля 3000 малюнкаў, згрупаваных больш чым у 100 месцах уздоўж 25-кіламетровай лініі, якая была берагам фіёрда ў бронзавым веку. Плошча комплексу - 0,5 км². Узрост малюнкаў ад 3800 да 2600 гадоў. На петрогліфах намаляваны сюжэты з жыцця старажытных людзей - паляванне, побыт, зброя, жывёлы, лодкі.

Малюнкі знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў выніку негатыўнага ўплыву навакольнага асяроддзя, у прыватнасці, іх акіслення. Некаторыя петрогліфы пафарбаваны ў чырвоны колер, каб турысты маглі лепш іх разгледзець.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]