Насток

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Насток

Насток слівападобны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nostoc Vaucher, 1888, Ex Bornet and Flahaul


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1146
NCBI  1177
EOL  11781

Насток (Nostoc) — род сіне-зялёных водарасцей сямейства настокавых (Nostocaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Калоніі — шарападобныя (дыяметрам да 5 см), коркападобныя або ніткападобна-кусцістыя ў выглядзе дзярнінак. Размнажэнне абрыўкамі нітак і спорамі. Здольныя да азотфіксацыі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца каля 40 відаў. Пашыраны амаль па ўсіх кліматычных зонах. Жывуць у прэсных вадаёмах, на глебе, у каранёвых патаўшчэннях некаторых вышэйшых раслін, напрыклад, канюшыны (Trifolium), сагаўнікаў (Cycadales), кампанент лішайнікаў — сямейства калемавых (Collemataceae). На Беларусі 7 відаў: насток балотны (Nostoc paludosum), насток Кільмана (Nostoc kilmani), насток кропкападобны (Nostoc punctiforme), насток Лінка (Nostoc linckia), насток мікраскапічны (Nostoc microscopicum), насток слівападобны (Nostoc pruniforme), насток слізісты.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ва Усходняй Азіі спажываюць у ежу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]