Наталля Міхайлаўна Вадзянава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Міхайлаўна Вадзянава
Наталля Вадзянава
Дата нараджэння 28 лютага 1982(1982-02-28)[1][2][…] (42 гады)
Месца нараджэння
Рост 176 см[4]
Грудзі 86,5 см[4]
Стан 61 см[4]
Сцёгны 61 см[4]
Колер валасоў русыя[4]
Вочы блакітныя[4]
Памер адзежы 34[4]
Памер абутку 38,5[4]
Грамадзянства
Агенцтва
web.archive.org/web/2012…

Ната́лля Міха́йлаўна Вадзя́нава (руск.: Ната́лья Миха́йловна Водяно́ва) (28 лютага 1982, Ніжні Ноўгарад) — расійская супермадэль, актрыса і філантроп.

«Два дні ў Маскве, тры — Ніжні Ноўгарад» — прыкладна такі стандартны графік наведвання Наталляй Расіі. Некалькі разоў у год яна абавязкова прылятае да маці і сястры ў Ніжні Ноўгарад.

Пачатак[правіць | правіць зыходнік]

Наталля Вадзянава нарадзілася ў беднай сям’і. Наведванне школы было цяжкім з-за вельмі бядотнага становішча сям’і — акрамя Наталлі ў сям’і расла малодшая сястра, інвалід ДЦП. Наташа не падумвала пра моду. Даношвала старыя маціны рэчы, перарабляла і перашывала на «сябе», імкнулася быць «не горш за астатніх», але гэта не заўсёды атрымоўвалася з-за абмежаваных сродкаў.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Педагагічны каледж г. Ніжні Ноўгарад

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

  • Удзельнічала ў паказе калекцыяў Yves Saint-Laurent, Gucci, Calvin Klein. Яе здымалі для самых вядомых часопісаў моды — Vogue, Harper's Bazaar, W.
  • Зьяўлялася тварам парфумэрнай маркі L’Oreal Paris.
  • Здымалася для календара Pirelli.
  • У 2003 стала афіцыйным «тварам і целам» кампаніі Calvin Klein.
  • Па дадзеных Sunday Times, Наталя Вадзянава ўваходзіць у трэцюю сотню самых багатых людзей Вялікабрытаніі2003 Наташа зарабіла 3.6 мільёна фунтаў стэрлінгаў).
  • У 2007 пасля нараджэння сына Віктара вырашыла пакінуць кар’еру мадэлі і прысвяціць сябе сям’і і дабрачыннаму фонду.
  • У 2009 зацверджана на месца вядучага паўфіналу песеннага конкурсу Еўрабачання, які праходзіць з Масквы.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Муж — брытанскі арыстакрат, мастак, англійскі лорд Джасцін Трэвар Бэрклі Портман.
  • Выхоўвае траіх дзяцей. Сыноў Лукаса Аляксандра (нар. 2001 год), Віктара (нар. 2007 год) і дачка Нэву (нар. 2006 год).

Дабрачыннасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Заснавала ўласны фонд — «Аголенае сэрца» (The Naked Heart Foundation) для будаўніцтва дзіцячых пляцовак у правінцыйных гарадах Расіі

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Lundy D. R. Natalia Vodianova // The Peerage
  3. Lundy D. R. The Peerage Праверана 3 лістапада 2022.
  4. а б в г д е ё ж Наталья Водянова (англ.). FashionModelDirectory.com. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2012. Праверана 18 студзеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]