Науру

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Ripublik Naoero
Republic of Nauru

Рэспубліка Науру

герб сцяг
сцяг

дэвіз: God’s Will First
(Воля Бога − перш за ўсё)

геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationNauru.png
дзяржаўная мова: англійская, наўруанская
сталіца: няма
прадстаўнік дзяржавы: Фредерік Пічер
кіраўнік дзяржавы: Фредерік Пічер
плошча: 21,3 км²
насельніцтва: 13,0 2005
шчыльнасць насельніцтва: 621 жых./км²
грашовая адзінка: Аўстралійскі долар
часавы пояс: UTC+12
гімн: Nauru Bwiema (Песнь Науру)
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце: .nr
міжнародны тэлефонны код: +674
карта
Nauru-Wahlkreise.png

НАУРУ, карлікавая дзяржава на аднайменным каралавым востраве у заходняй частцы Ціхага акіяна плошчай 21,3 км² і насельніцтвам каля 13 тысяч чалавек. Незалежнасць абвешчаная ў 1968 годзе. Востраў Наўру знаходзіцца ў 42 км на поўдзень ад экватара. Бліжэйшы востраў Банаба знаходзіцца ў 306 км на ўсход і адносіцца да рэспублікі Кірыбаты. Наўру з’яўляецца самой маленькай незалежнай рэспублікай на Зямлі, самай маленькай астраўной дзяржавай, самай маленькай дзяржавай за межамі Еўропы і адзінай у свеце рэспублікай без афіцыйнай сталіцы. Дзяржава ўваходзіць у Садружнасць Нацый. 14 верасня 1999 Рэспубліка Наўру была прынятая ў ААН. Наўру — член Паўднёватыхаакіянскай камісіі і Форума ціхаакіянскіх астравоў.

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Науру

Першым з еўрапейцаў на востраве высадзіўся ў 1798 г. англійскі мараплавец Дж.Ферн. З 1830-х гг. пачалася каланізацыя краіны. У 1888 г. востраў анексіравала Германія і далучыла да свайго пратэктарату Маршалавы астравы. У 1898 г. тут выяўлены вялікія запасы фасфатаў, з 1906 г. іх распрацоўвала Брытанская ціхаакіянская фасфатная кампанія. У 1914 г. востраў акупіравалі войскі Аўстраліі, якая ў 1919 г. атрымала ад Лігі Нацый мандат на кіраванне ім (разам з Вялікабрытаніяй і Новай Зеландыяй). У 19421945 гг. акупіраваны японскімі войскамі. З 1947 г. падапечная тэрыторыя ААН, зноўш пад сумесным кіраваннем Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Новай Зеландыяй. На мяжы 1940 — 1950-х гг. у краіне ўзмацніўся нацыянал-вызваленчых рух. У 1951 г. на аснове створанага яшчэ ў 1927 г. Савета правадыроў заснаваны Науруанскі савет мясцрвага самакіравання, у 1966 г. — Заканадаўчы і Выканаўчы саветы.

31 студзеня 1968 г. абвешчана незалежнасць Науру. Паводле канстытуцыі 1968 г. першым прэзідэнтам выбраны Х.дэ Робарт. У 1970 г. усе правы на здабычу і продаж фасфатаў перайшлі да «Наруанскай фасфатнай кампаніі». З чэрвеня 1998 г. прэзідэнт краіны — Б.Давіёга.

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах