Науціка Торн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Науціка Торн
Nautica Thorn
Nautica Thorn 1.JPG
Імя Nautica Thorn
Дата нар. 13 чэрвеня 1984
Месца наp. Гаваі, ЗША
Валасы Брунетка
Вочы Карыя
Рост 157 см
Вага 52 кг
Постаць 80 — 60 — 80
Грудзі Натуральныя
Арыентацыя Бісексуалка

Науціка Торн (англ.: Nautica Thorn; нарадзілася 13 чэрвеня 1984 года ў Ваіпаху, Гаваі) — амерыканская порнаактрыса. Торн — на палову японка, на чвэрць пуэртарыканка і на чвэрць гавайка.

Па яе словам яна страціла цноту ў чатырнаццаць гадоў. Да шаснаццаці гадоў жыла на Гаваях, затым пераехала ў Каліфорнію. Яе першай працай была пасада спецыяліста па маркетынгу ў гуказапісвальнай кампаніі. У васямнаццаць гадоў яна стала стрыптызёршай. Падчас аднаго з выступаў Науцікі яе заўважыў агент і прапанаваў здымацца аголенай для парнаграфічных сайтаў. З часам яна стала здымацца ў сцэнах мастурбацыі і жорсткай парнаграфіі.

Спачатку яна здымалася ў порна штодня, але затым знізіла сваю актыўнасць да пяці-шасці здымачных дзён у месяц. Торн прыняла ўдзел у рэаліці-шоу канала Fox Network пад назвай My Bare Lady («Мая аголеная лэдзі»), у якім чатыры порназоркі (адной з якіх была Науціка) спрабавалі сябе ў класічнай драме на тэатральнай сцэне. Таксама Науціка знялася ў ролі стрыптызёршы ў эпізодзе галівудскай камедыі «Крышку цяжарная» (Knocked Up).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]