Нафан, прарок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прарок Нафан выкрывае Давіда. Парыжскі псалтыр

Нафан (іўр.: נָתָן «дараваны [Богам]», грэч.: Νάθαν; прыбл. 1000 гадоў да Нараджэння Хрыстова) — прарок у часы валадарства Давыда і Саламона. Паводле біблейскіх летапісаў — кніг «Параліпаменон», Нафан вёў гістарычныя запісы аб справах цароў Давыда і Саламона. Разам з іншымі запісамі яны паслужылі крыніцай і асновай для складання кніг «Царствы». Паводле Бібліі, Нафан прымаў непасрэдны ўдзел у справе наладжвання богаслужэння ў старажытных яўрэяў, якое было заснавана яшчэ Майсеем, але атрымала асаблівае ўпарадкаванне ў часы валадарства Давыда і Саламона.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 146.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.146. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]