Нафтаправод Дружба

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Магістральныя трубаправоды Усходняй Еўропы

Дружба — сістэма магістральных нафтаправодаў. Пабудаваная ў 1960-я гг. для транспартавання нафты з Волга-Уральскай нафтагазаноснай правінцыі ў краіны Усходняй Еўропы.

Маршрут нафтаправода праходзіць ад Альмецьеўска (Расія) праз Самару, Бранск да Мазыра, затым разгалiноўваецца: паўночны ўчастак (па тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Германіі, Латвіі і Літвы) і паўднёвы (па тэрыторыі Украіны, Чэхіі, Славакіі і Венгрыя).

У сістэму ўваходзіць 8900 км трубаправодаў, 45 помпавых станцый, 38 прамежкавых помпавых станцый, рэзэрвуарныя паркі, якія змяшчаюць 1,5 млн м³ нафты. Па нафтаправодзе ў краіны «далёкага замежжа» штогод экспартуецца 66,5 млн. т, у тым ліку па паўночнай галіне — 49,8 млн т.

У сувязі з планамі будаўніцтва БТС-II паўночная галіна хутчэй за ўсё не будзе выкарыстоўвацца як частка «Дружбы». У той жа час, існуюць праекты па выкарыстанні галіны ў якасці працягу нафтаправода Адэса-Броды для экспарту нафты праз балтыйскія парты ці ў рэверсным рэжыме для паставак нафты ў Беларусь праз тэрміналы Бутынге і Вэнтспілс.