Нафтапрадукты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нафтаперапрацоўчы завод у Грэйнджмуце, Шатландыя.

Нафтапраду́кты - сумясі вуглевадародаў, а таксама індывідуальныя хімічныя злучэнні, якія атрымліваюцца з нафты і нафтавых газаў. Да нафтапрадуктаў належаць розныя тыпы паліва (бензін, дызельнае паліва, газа і інш.), змазвальныя матэрыялы, электраізаляцыйныя асяроддзі, растваральнікі, нафтахімічная сыравіна. Нафтапрадукты атрымліваюцца ў выніку хімічнага працэсу - перагонкі нафты, ад якой пры розных тэмпературах адлучаюцца рэчывы (адгоны) ў парападобным стане. Перагонка нафты можа ажыццяўляцца, напрыклад, пры дапамозе рэктыфікацыйнай калоны.

Асноўныя прадукты нафтаперапрацоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Канчатковыя прадукты нафтаперапрацоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Нафтаперапрацоўчыя заводы складаюць сумесі нафтапрадуктаў, дадаюць неабходныя прысадкі, забяспечваюць кароткачасовае захоўванне і падрыхтоўваюць іх да загрузкі на грузавікі, баржы, караблі і вагоны.

  • Газападобнае паліва, такое як прапан, загружаецца і транспартуецца да спажыўцоў у вадкім стане пад ціскам у спецыялізаваных вагонах.
  • Вадкае паліва праходзіць змешванне (аўтамабільнае і авіяцыйнае паліва, газа, розныя тыпы паліва для авіяцыйных турбін, дызельныя палівы атрымліваюцца шляхам дадання каляровых прысадак, дэтэргентаў, антыдэтанацыйных прысадак, аксігенатаў і фунгіцыдных дадаткаў у адпаведных прапорцыях). Накіроўваецца на аўтацыстэрнах, баржах, цягніках і танкерах. Можа быць транспартавана да спажыўца па трубах, да прыкладу авіяцыйнае паліва ў аэрапорт ці да пастаўшчыка ў мульты-прадуктовых трубах.
  • Змазкі (светлыя машынныя маслы, маторныя маслы і розныя змазвальныя матэрыялы атрымліваюцца шляхам дадання стабілізатараў глейкасці ў неабходных колькасцях) звычайна транспартуюцца ў насыпной форме да прылеглай станцыі затарвання.
  • Парафін, выкарыстоўваецца, нароўні з іншым, пры пакаванні замарожаных харчовых прадуктаў. Можа быць дастаўлены ў насыпной форме для далейшага пакавання ў блокі.
  • Сера (ці серная кіслата), пабочныя прадукты ачысткі нафты, могуць утрымоўвацца ў колькасці да некалькіх адсоткаў у выглядзе арганічных серазмяшчальных уключэнняў. Сера і серная кіслата - карысныя прамысловыя матэрыялы. Серная кіслата звычайна транспартуецца і пастаўляецца ў выглядзе кіслотнага прэкурсору олеум.
  • Сыпкі дзёгаць дастаўляецца на пакавальныя заводы для далейшага выкарыстання ў шматпластовым мяккім дахавым пакрыцці з верхнім покрыўным пластом з дзёгцебетону, і для іншых патрэб.
  • Асфальт - выкарыстоўваецца як злучнае рэчыва для друзу пры вырабе асфальтабетону, які выкарыстоўваецца пры будаўніцтве дарог, і г.д. Транспартуецца і пастаўляецца ў сыпкім выглядзе.
  • Нафтавы кокс, выкарыстоўваецца ў розных вугляродных прадуктах, такіх як некаторыя тыпы электродаў і цвёрдае паліва.
  • Нафтахімікаты ці нафтахімічная сыравіна, часта адпраўляюць на далейшую перапрацоўку. Нафтахімікаты могуць быць алефінамі, іх прэкурсорамі ці рознымі тыпамі араматычных нафтахімікатаў.
Нафтахімікаты маюць вялікі спектр ужыванняў. Яны часта выкарыстоўваюцца ў якасці монамераў ці сыравіны для іх вырабу. Алефіны, такія як альфа-алефіны і дыены, часта выкарыстоўваюцца як монамеры, араматычныя вуглевадароды гэтак жа могуць быць выкарыстаны як прэкурсоры монамераў. Затым монамеры праходзяць полімерызацыю ў розныя тыпы палімераў. Палімерныя матэрыялы могуць быць пластмасамі, эластамерамі ці валокнамі. Некаторыя палімеры выкарыстоўваюцца ў якасці геляў і змазак. Нафтахімікаты таксама знаходзяць ужыванне ў якасці растваральнікаў ці сыравіны для іх вытворчасці, прэкурсораў для шырокага дыяпазону рэчываў, такіх як машынныя вадкасці, ПАРы для ачышчальнікаў і г.д.

Падчас транспартавання нафтапрадуктаў на тару абавязкова павінны наляпляць папяровы цэтлік, дзе павінна быць змешчана інфармацыя пра найменне нафтапрадукта, яго марку, вытворцу, аб'ём, дату вырабу, нумар партыі. Таксама, калі прадукт прызначаны для продажу, павінна быць паказаны яго кошт і надпіс: "Вогненебяспечна", або "Яд". Нельга скарачаць найменне нафтапрадуктаў у этыкетках і дакументах.

Аналагічны цэтлік павінен быць на кожнай цыстэрне, дзе перавозяцца нафтапрадукты, які павінен быць нязмыўным. Таксама там павінны быць паказаны транспартная маркіроўка, маніпуляцыйныя знакі і маркіроўка, якая паведамляе пра небяспеку грузу.

Кожная партыя нафтапрадуктаў павінна быць забяспечана дакументам, які пацвярджае яго якасць. У ім павінна быць напісана пра паказчыкі якасці і вынікі выпрабаванняў.

Тара для пакавання нафтапрадуктаў павінна быць чыстай і прасушанай. Для глейкіх, хутказастывальных, мазепадобных і цвёрдых рэчываў яна павінна быць запоўнена на 100% ад аб'ёму. Для вадкіх - не больш 95%.

Цвёрдыя і мазепадобныя нафтапрадукты можна пакаваць у кардонныя навіўныя барабаны з поліэтыленавымі ўкладышамі. Астатнія варта пакаваць у металічную тару, драўляныя бочкі ці фанерныя барабаны, таксама з поліэтыленавымі ўкладышамі. Нафтапрадукты, якія прызначаны для побытавага ўжывання, неабходна пакаваць у металічную і палімерную тару (не больш 5 дм2), або шкляную (не больш 1 дм2). Металічная тара павінна быць з унутраным маслабензатрывалым і паратрывалым ахоўным пакрыццём, для пазбягання электрастатычнай напружанасці.

Тэмпература наліванай нафты не павінна перавышаць 30 °С. Тара павінна быць герметычна зачынена. Пасля запаўнення тару праціраюць. Тара з вадкімі нафтапрадуктамі павінна быць апламбавана.

Пасля транспартавання нафтапрадукты павінны быць цалкам зліты.

Захоўванне нафтапрадуктаў дазволена толькі ў металічных рэзервуарах з антыкаразійным пакрыццём. Нафты розных марак варта захоўваць у асобнай тары, каб пазбегнуць траплення ў іх атмасферных ападкаў і пылу.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Ланалін - ланалінавыя прадукты з'яўляюцца натуральнай альтэрнатывай таксічным нафтахімічным абястлушчвальнікам