Нацыянальнае геаграфічнае таварыства
- Гэты артыкул пра арганізацыю. Гл. таксама .
| Нацыянальнае геаграфічнае таварыства | |
![]() |
|
| Кіраўнікі | |
|---|---|
| Прэзідэнт |
Джон Фэі |
| Заснаванне | |
|
27 студзеня 1888 |
|
| nationalgeographic.com | |
Нацыянальнае геаграфічнае таварыства (англ.: National Geographic Society) — адна з найбуйнейшых навуковых і адукацыйных арганізацый. Было заснавана 27 студзеня 1888 года ў Вашынгтоне.
Змест |
Гісторыя[правіць]
Абмяркоўваць утварэнне таварыства пачалі 13 студзеня 1888 года ў прыватным «Космас-клубе» (en:Cosmos Club), які размяшчаўся на плошчы Лафает ля Белага дома (en:President's Park).
Нацыянальнае геаграфічнае таварыства было заснавана ў Вашынгтоне 27 студзеня 1888 года 33 даследчыкамі, прадстаўнікамі эліты ЗША і вучонымі, якія атрымалі запрашэнні абмеркаваць «мэтазгоднасць арганізацыі таварыства, які спрыяе прымнажэнню і распаўсюджванню геаграфічных ведаў». Варта адзначыць, што пад словам геаграфія разумеліся розныя дысцыпліны навукі.
На заснаванні прысутнічалі Адольф Вашынгтон Грылі, Гардынер Грын Хабард, Джордж Кенан, першы амерыканскі даследчык Аляскі Уільям Дол і інш.
Гардынер Грын Хабард праз 2 тыдні ў лютым быў абраны першым прэзідэнтам, і яго зяць Аляксандр Грэям Бел, у канчатковым выніку працягнуў яго дзейнасць на гэтым пасту ў 1897 годзе пасля яго смерці.
Праз 9 месяцаў у кастрычніку 1888 года выйшаў першы нумар National Geographic Magazine, у якога было ўсяго 217 падпісчыкаў.
У 1969 годзе астранаўты «Апалона-12» даставілі сцяг NGS на паверхню Месяца.
У 1986 годзе пілатуемы падводны апарат Алвін удзельнічаў у даследаванні абломкаў Тытаніка і шматлікія з фатаграфій экспедыцыі былі апублікаваны ў часопісе Нацыянальнага геаграфічнага таварыства, якое было галоўным фундатарам экспедыцыі.
Будынак былога «Космас-клуба» цяпер з'яўляецца штаб-кватэрай NGS і там праводзяць урачыстыя прыёмы.
Выданні[правіць]
Тэлебачанне[правіць]
Гл. таксама[правіць]
- Геаграфічнае таварыства
- Міжнародны геаграфічны саюз
- National Geographic, часопіс
- Royal Geographical Society
- Royal Canadian Geographical Society
- National Geographic Bee
