Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя
| Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя | |
|---|---|
![]() |
|
| Від спорту | Баскетбол |
| Заснаванне | 6 чэрвеня 1946, Нью-Ёрк |
| Краіна |
|
| Колькасць каманд | 30 |
| Кіраўнік | Дэвід Стэрн |
| Слоган | Where Amazing Happens |
| Дзеючае пераможца | Маямі Хіт (2) |
| Максімум тытулаў | Бостан Селтыкс (17) |
| Сайт | NBA.com |
Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя, НБА (англ.: National Basketball Association, NBA) — мужчынская прафесійная баскетбольная ліга Паўночнай Амерыкі, у прыватнасці, ЗША і Канады. Уваходзіць у чацвёрку галоўных прафесійных спартыўных ліг Паўночнай Амерыкі, нароўні з НХЛ, МЛБ і НФЛ[1]. Была заснавана ў 1946 годзе як Баскетбольная асацыяцыя Амерыкі і, злучыўшыся з Нацыянальнай баскетбольнай лігай, была пераназвана ў Нацыянальную баскетбольную асацыяцыю.
На 2011 год ў склад Асацыяцыі ўваходзяць 30 каманд, якія па геаграфічнай прыкмеце падзелены на Усходнюю і Заходнюю канферэнцыі, а кожная з канферэнцый, у сваю чаргу, падзелена на тры дывізіёна па пяць каманд. На працягу рэгулярнага сезону кожная з каманд праводзіць 82 матчы, па выніках якіх адбіраюцца ўдзельнікі плэй-оф. У плэй-оф каманды гуляюць па алімпійскай сістэме, да 4 перамог у сваёй канферэнцыі. Два чэмпіёна канферэнцый сустракаюцца паміж сабой у галоўным фінале, дзе і вызначаецца ўладальнік звання чэмпіёна НБА.
Прыбытак НБА ў 2010 годзе склаў 3,8 мільярда долараў, і, пры выдатках ледзь больш 3,6 мільярда долараў, аперацыйны прыбытак за год склаў 183 мільёна долараў, а паказчык рэнтабельнасці — 4,8 %[2]. Сярэдняя зарплата ігракоў у 2010 годзе склала 4,8 мільёна долараў у год — больш, чым у любой іншай спартыўнай лізе ў свеце[3]. Цэнтральны офіс НБА размяшчаецца на 19 паверсе Алімпік-таўэр на Пятай авеню ў Нью-Ёрку[4].
Змест |
Гл. таксама [правіць]
Лігі [правіць] |
Спісы [правіць] |
Дадаткова [правіць] |
Зноскі [правіць]
- ↑ Darren Everson The Four Sports Commissioners Weigh In. The Wall Street Journal (7 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2012. Праверана 11 кастрычніка 2011.
- ↑ NATE SILVER Calling Foul on N.B.A.’s Claims of Financial Distress (англ.) . NY Times (5 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2012. Праверана 4 кастрычніка 2011.
- ↑ NBA leads in highest average salary (англ.) . foxsports.com (22 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2012. Праверана 24 ліпеня 2011.
- ↑ What is the address to the NBA league office?. NBA.com. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2012. Праверана 12 кастрычніка 2011.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя- Афіцыйны сайт НБА(англ.)
- Асацыяцыя ігракоў НБА(англ.)
- Асацыяцыя суддзяў НБА(англ.)
Шаблон:Спартыўныя лігі Паўночнай Амерыкі Шаблон:Мужчынскія прафесійныя баскетбольныя лігі Шаблон:Сезоны НБА
| Клубы Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі | |
|---|---|
| Усходняя канферэнцыя |
Бостан Селтыкс | Нью-Джэрсі Нетс | Нью-Ёрк Нікс | Таронта Рэптарс | Філадэльфія Сэвенці Сіксерс | Дэтройт Пістанс | Індыяна Пэйсерс | Кліўленд Кавальерс | Мілуокі Бакс | Чыкага Булз | Арланда Меджык | Атланта Хокс | Вашынгтон Уізардс | Маямі Хіт | Шарлот Бобкетс | |
| Заходняя канферэнцыя |
Аклахома-Сіці Тандэр | Дэнвер Нагетс | Мінесота Тымбервулвз | Портлэд Трэйл Блэйзерс | Юта Джаз | Голдэн Стэйт Уорыёрз | Лос-Анджэлес Кліперс | Лос-Анджэлес Лэйкерс | Сакрамента Кінгз | Фінікс Санз | Далас Маверыкс | Мемфіс Грызліс | Нью-Арлеан Хорнетс | Сан-Антоніа Спёрс | Х'юстан Рокетс | |
