Нацыянальная бібліятэка Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Каардынаты: 53°55′53″ пн. ш. 27°38′46″ у. д. / 53.931389° пн. ш. 27.646111° у. д. (G) (O) (Я)53°55′53″ пн. ш. 27°38′46″ у. д. / 53.931389° пн. ш. 27.646111° у. д. (G) (O) (Я)

Месцазнаходжанне

Мінск, пр. Незалежнасці, 116

Заснавана

15 верасня 1922

Збор
Памер збору

9,2 млн

Іншая інфармацыя
Дырэктар

Раман Матульскі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск)
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Вэб-сайт

http://www.nlb.by/

Уваход у стары будынак бібліятэкі на паштовай марцы Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (поўная назва — дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»)  — галоўная ўніверсальная навуковая бібліятэка Беларусі, скарбніца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці[Крыніца?]. Дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'яўляецца прафесар, доктар педагагічных навук Р. С. Матульскі.

Гісторыя бібліятэкі[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) заснавана Пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 15 верасня 1922 г. як Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка. На працягу амаль 40 гадоў яе ўзначальваў Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі.

Фонды бібліятэкі на момант адкрыцця налічвалі ўсяго 60 тыс. экзэмпляраў, якімі карысталіся 1,1 тыс. чалавек. Але ўжо ў 1926 г. ён павялічыўся да 300-тысяч, якімі карысталіся 5,5 тыс. чытачоў, стаўшы такім чынам найбуйнейшым універсальным бібліятэчным збора па ўсіх галінах ведаў, і ў першую чаргу па беларусазнаўчай тэматыцы. Бібліятэка актыўна ўдзельнічае ў культурна-нацыянальным будаўніцтве, працэсах беларусізацыі, развіцці дзяржаўнай структуры. Рост фондаў і павелічэнне актыўнасці чытачоў прывялі да вываду яе са складу БДУ і рэарганізацыі ў Беларускую дзяржаўную бібліятэку Пастановай СНК БССР ад 14 мая 1926 г.

У 1932 г. Беларуская дзяржаўная бібліятэка пераехала з Юбілейнага дому ў новы будынак ў модным тады канструктывісцкім стылі (арх. Г. Лаўроў).

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

На пачатаку Вялікай Айчыннай вайны фонды бібліятэкі налічвалі больш за 2 млн тамоў, якімі карысталіся 15 тыс. чалавек. За тры гады акупацыі фонды бібліятэкі была фактычна цалкам разрабаваны, багатае спецыяльнае абсталяванне знішчана, моцна пашкоджаны і сам будынак.

Яшчэ ў 1943 г. пры эвакуяванай у Маскву Акадэміі навук БССР была створаная рабочая група па фармаванні кніжнага фонду. Рашэнне аб узнаўленні працы бібліятэкі было прынята адразу пасля вызвалення Мінска, у ліпені 1944 г., а ўжо ў кастрычніку таго ж года адкрыліся яе чытальныя залы. Велізарная дапамога ва ўзнаўленні фонду, як і ў першапачатковай яго арганізацыі, была аказаная шматлікімі бібліятэкамі саюзных рэспублік.

Пасля Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Сістэматычны пошук вывезеных кніг у Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі распачаўся ў 1945 г. У 1947 г. фонды бібліятэкі дасягнулі даваеннага ўзроўню.

У 1962 г. бібліятэка атрымала новы корпус на вуліцы Кірава, які дазволіў на час вырашыць праблему з недахопам працоўных плошчаў для работы чытачоў і захоўвання фондаў. У 1972 г. бібліятэка ў сувязі з 50-гадовым юбілеем была ўзнагароджана вышэйшай грамадскай і дзяржаўнай узнагародай СССР — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Бібліятэка ў незалежнай Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

19 мая 1992 г., пасля набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту, Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна была пераназвана ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Да таго часу яна ўжо мела вострую неабходнасць у будаўніцтве новага комплексу, з прычыны таго, што стары комплекс будынкаў быў не ў стане задаволіць запатрабаванні грамадства ў галіне бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання. Але на працягу 1990-х гадоў бібліятэка была вымушана весці працу на фоне абмежаваных магчымасцей старых будынкаў для захоўвання фондаў, абслугоўвання чытачоў, службовых памяшканняў.

7 сакавіка 2002 г. прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка падпісаў загад «Аб будаўніцтве будынка дзяржаўнай установы „Нацыянальная бібліятэка Беларусі“». 1 лістапада 2002 г. адбылася закладка падмурка новага будынка бібліятэкі, паводле праекта творчага калектыву М. К. Вінаградава і В. У. Крамарэнкі, які яшчэ ў 1989 г. перамог на міжнародным конкурс на лепшае архітэктурнае рашэнне. Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, «Беларускі дыямент», чыё архітэктурнае рашэнне сваёй формай нагадвае агранены дыямент, які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, прыгажосць і разнастайнасць свету, адкрыўся для карыстальнікаў 16 чэрвеня 2006 г.

Асноўныя параметры будынка[правіць | правіць зыходнік]

  • Агульная плошча будынка — 113 669 кв. м;
  • Плошча фондасховішча — 54 960 кв. м;
  • Будаўнічы аб'ём будынка — 420 558 куб. м;
  • Аб'ём фондасховішча — 200 580 куб. м;
  • Вышыня будынка — 73,670 м;
  • Умяшчальнасць фондасховішча — 14 млн адзінак захоўвання;
  • Колькасць чытацкіх месцаў — 2000;
  • Колькасць чытальных залаў — 20;
  • Колькасць аўтаматызаваных рабочых месцаў карыстальнікаў і персаналу — больш за 1500.

Вядомыя супрацоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]