Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Logo

Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША (NLM) — самая вялікая медыцынская бібліятэка ў свеце, заснаваная ў 1836 годзе.

Размешчана ў Бетэсда (штат Мэрыленд, ЗША) і з'яўляецца адной з устаноў Нацыянальных інстытутаў здароўя (NIH). NLM каардынуе працу 6000 медыцынскіх бібліятэк, якія размешчаны на тэрыторыі ЗША. Праводзіць вялікую навуковую працу ў вобласці біямедыцынскіх інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку стварэнне баз даных і сайтаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе.

Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) з'яўляецца падраздзяленнем NLM і таксама працуе над шэрагам навуковых праектаў.

Асноўныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • MEDLINE — бібліяграфічная база артыкулаў па медыцыне і біялогіі
  • PubMed — база даных медыцынскіх і біялагічных публікацый
  • MESH — кантралюемы слоўнік, тэзаўрус
  • UMLS — уніфікаваная мова медыцынскіх сістэм
  • PubMed Central — адкрыты доступ да 2.5 мільёнам навуковых артыкулаў
  • Entrez — пошукавая сістэма
  • GenBank — база даных, якая змяшчае анатаваныя паслядоўнасці ДНК і РНК
  • BLAST — сістэма для пошуку гамолагаў бялкоў ці нуклеінавых кіслот
  • Visible Human Project — лічбавыя выявы звычайнай анатоміі
  • PubChem — база даных хімічных злучэнняў
  • TOXNET — база даных па таксікалогіі

Праекты з інфармацыяй пра лекавыя сродкі[правіць | правіць зыходнік]

  • DailyMed — доступ да афіцыйных інструкцый па ўжыванні лекавых прэпаратаў
  • Pillbox і C3PI — ідэнтыфікацыя лекавых сродкаў у цвёрдай форме
  • Drug Information Portal — партал з інфармацыяй пра лекі

Праекты для шырокага круга чытачоў[правіць | правіць зыходнік]

  • MedlinePlus — вэб-сайт з медыцынскай інфармацыяй.
  • ClinicalTrials.gov — вэб-сайт з інфармацыяй пра клінічныя выпрабаванні.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]