Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі
Lawrence Berkeley National Laboratory, Berkeley Lab
Кірунак даследаванняў мноства кірункаў
Заснавана 26 жніўня 1931
Універсітэт Каліфарнійскі ўніверсітэт
Месцазнаходжанне Берклі, Каліфорнія, ЗША
Геаграфічныя каардынаты 37°52′29,72″ пн. ш. 122°15′10,43″ з. д.HGЯO
Дэвіз «Прадстаўляючы навуковыя рашэнні свету» (Bringing science solutions to the world)
Афіцыйны сайт http://www.lbl.gov/

Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі (англ.: Ernest Orlando Lawrence Berkeley National Laboratory, Berkeley Lab, LBNL) — нацыянальная лабараторыя Міністэрства энергетыкі ЗША ў Берклі, штат Каліфорнія. Уваходзіць у структуру Каліфарнійскага ўніверсітэта. Вядзе несакрэтныя даследаванні, у адрозненне ад размешчанай непадалёк Ліверморскай нацыянальнай лабараторыі імя Лоўрэнса, занятай, у прыватнасці, распрацоўкай ядзернай зброі.

Лабараторыя знаходзіцца на ўзгорках Берклі-Хілс вышэй цэнтральнага кампуса ўніверсітэта. У 72 будынках лабараторыі (іх уласнік — Міністэрства энергетыкі), размешчаных на 0,8 км² (зямля належыць універсітэту), працуюць 4000 супрацоўнікаў універсітэта, уключаючы 800 студэнтаў, і каля двух дзясяткаў супрацоўнікаў міністэрства. Акрамя таго, штогод у лабараторыі працуе 3000 даследчыкаў-візіцёраў.

Лабараторыя была створана 26 жніўня 1931 года пад назвай «Радыяцыйная лабараторыя» (англ.: Radiation Laboratory) у якасці падраздзялення фізічнага факультэта ўніверсітэта. Яе асноўным інструментам быў цыклатрон, створаны Э. Лоўрэнсам, які атрымаў за вынаходства гэтага тыпу паскаральніка Нобелеўскую прэмію па фізіцы 1939 года.

Навуковыя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У лабараторыі былі адкрыты такія хімічныя элементы, як астат, нептуній, плутоній, кюрый, амерыцый, берклій, каліфорній, эйнштэйній, фермій, мендзялевій, набелій, лаўрэнсій, дубній і сіборгій. З іх берклій і каліфорній названы ў гонар месца, дзе знаходзіцца лабараторыя, а лаўрэнсій і сіборгій у гонар даследчыкаў, якія працавалі ў LBNL. Лабараторыя брала ўдзел таксама ў адкрыцці тэхнецыю. Тут быў адкрыты антыпратон.

11 супрацоўнікаў лабараторыі атрымалі нобелеўскія прэміі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]