Нацыянальныя меншасці ў Польшчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нацыянальныя меншасці ў Польшчы — нацыянальныя і этнічныя групы, якія жывуць у Польшчы і ідэнтыфікуюць сябе не з польскай, а з іншымі нацыянальнасцямі.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларусы[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з двухмоўных знакаў у гміне Орля

Беларусы ў Польшчы з'яўляюцца адной з найбуйнейшых нацыянальных меншасцяў. Згодна з перапісам 2002 года, у Польшчы пражывае 50 тысяч беларусаў, пераважна ў Падляскім ваяводстве (96,6 %; найбольш у Беластоку — 7,5 тысяч). У той самы час паводле падлікаў Пятра Эбергарта ў 1992 іх колькасць складала 215 тысяч чалавек, а згодна з Маркам Галушкам колькасць беларусаў дасягае 230 тысяч чалавек.

На думку польскага даследчыка К.Падляскага, у канцы 1980-х у Польшчы жыло ад 250 да 400 тысяч беларусаў, паводле звестак Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы — 290 тысяч (1/3 ейных вернікаў). Паводле ж статыстыкі выбараў у сейм у 1989 годзе на Беласточчыне беларусы складалі 30 % насельніцтва (206,8 тысяч чалавек), у тым ліку ў Беластоку 25 % (65,5 тысяч чалавек), Бельску-Падляшкім і Гайнаўцы па 65 % (адпаведна 17,2 і 15,1 тысяч чалавек). Паводле перапісу беларускую мову ў штодзённых зносінах ужывае толькі 40,6 тысяч чалавек.

Немцы[правіць | правіць зыходнік]

Немцы маюць буйныя нацыянальныя меншасці ў шэрагу краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку ў Польшчы. Немцы ў Польшчы — найбуйнейшая неславянская меншасць. Перапіс 2002 года зафіксаваў пражыванне ў Польшчы 152 900 этнічных немцаў (0,38 % насельніцтва краіны), хоць паводле даных паваеннага перапісу 1946  года ў краіне знаходзілася звыш 2,3 млн так званых фольксдойчэ, якія складалі 41 % насельніцтва перададзеных Польшчы абласцей. Цяпер большасць немцаў Польшчы пражывае ў Апольскім ваяводстве, Сілезія, дзе яны складаюць 9,9 % насельніцтва.

Сілезцы[правіць | правіць зыходнік]

817 тысяч[1] жыхароў Польшчы за перапісам 2011 года назвалі сябе сілезцамі па нацыянальнасці, што зрабіла іх найбольшай меншасцю Польшчы.

Па выніках Другой Сусветнай вайны, большасць сілезскіх земляў былі ўключаныя да Польшчы. Мільёны этнічных немцаў былі выселеныя, а этнічныя сілезцы расцэньваліся польскай уладай як «мясцовыя палякі», якія проста «недастаткова дасведчаныя аб сваёй польскасці», ім было дазволена застацца пасля аддзялення ад немцаў шляхам «засведчання сваёй нацыянальнасці». Шматлікім такім сілезцам дазволілі застацца ў Аполе. На працягу ўсеўладдзя камунізма ў Польшчы каля 600 тысяч сілезцаў выехала да Заходняй Германіі. Ад часу, як камуністычная эра скончылася, пачалося сілезскае нацыянальнае адраджэнне.

Зноскі

  1. Narodowy Spis Powszechny Ludności i Mieszkań 2011. Raport z wyników — Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы