Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (НБ РБ) — цэнтральны банк Беларусі, размешчаны ў сталіцы краіны Мінску.
Змест |
Гісторыя [правіць]
У 1922 годзе Савет народных камісараў стварыў у БССР Беларускі рэспубліканскі банк. Неўзабаве ён перайшоў у падначаленне Дзяржаўнага банку СССР. Рэарганізацыі банку праводзіліся ў 1959 і 1987, а ў цяперашнім выглядзе ён з'явіўся ў 1990 годзе.
Функцыі [правіць]
Нацыянальны банк выконвае наступныя функцыі:
- распрацоўвае Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і сумесна з Урадам Рэспублікі Беларусь забяспечвае правядзенне адзінай грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым Банкаўскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўляе аперацыі, неабходныя для выканання асноўных мэт дзейнасці Нацыянальнага банка;
- з'яўляецца для банкаў крэдыторам апошняй інстанцыі, ажыццяўляючы іх рэфінансаванне;
- ажыццяўляе эмісію грошай;
- ажыццяўляе выпуск (эмісію) каштоўных папер Нацыянальнага банка;
- фарміруе залаты запас Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе аператыўнае кіраванне ім у межах сваёй кампетэнцыі;
- стварае золатавалютныя рэзервы па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і кіруе імі ў межах сваёй кампетэнцыі;
- ажыццяўляе валютнае рэгуляванне і валютны кантроль у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- рэгулюе крэдытныя адносіны;
- рэгулюе і арганізоўвае грашовае абарачэнне;
- выконвае функцыі фінансавага агента Урада Рэспублікі Беларусь і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях выканання рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;
- устанаўлівае правілы і парадак ажыццяўлення банкаўскіх аперацый;
- дае згоду на ажыццяўленне банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі аперацый з каштоўнымі паперамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- узгадняе выпускі каштоўных папер банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- арганізоўвае дзейнасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый па выдачы і абарачэнні вэксаляў, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўляе дэпазітарную дзейнасць у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый патрабаванні па ажыццяўленні імі аперацый з форварднымі і ф'ючарснымі кантрактамі, апцыёнамі і іншымі фінансавымі інструментамі;
- рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць пры аб'яднанні грашовых сродкаў і (або) каштоўных папер у фонд банкаўскага кіравання на падставе дагавораў давернага кіравання фондам банкаўскага кіравання, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
- вызначае парадак правядзення ў Рэспубліцы Беларусь разлікаў у безнаяўнай і наяўнай формах, у тым ліку памер, разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі у беларускіх рублях паміж юрыдычнымі асобамі, іх адасобленымі падраздзяленнямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- арганізоўвае інкасацыю і перавозку наяўных грашовых сродкаў, плацежных інструкцый, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей;
- ажыццяўляе разліковае і (або) касавае абслугоўванне Урада Рэспублікі Беларусь, арганізацый, пералік якіх вызначаны ў Статуце Нацыянальнага банка, і іншых арганізацый у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
- устанаўлівае парадак адкрыцця рахункаў у каштоўных металах і ўмовы іх вядзення ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўмовы адкрыцця рэзідэнтамі такіх рахункаў у банках і іншых крэдытных арганізацыях за яе межамі;
- устанаўлівае сумесна з упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі парадак увозу ў Рэспубліку Беларусь і вывазу за яе межы каштоўных металаў і каштоўных камянёў пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый;
- устанаўлівае цэны куплі-продажу каштоўных металаў і каштоўных камянёў пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый;
- рэгулюе дзейнасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый;
- ажыццяўляе банкаўскі нагляд;
- устанаўлівае ў адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь прадак дзяржаўнай рэгістрацыі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый і ажыццяўляе іх дзяржаўную рэгістрацыю;
- ажыццяўляе ліцэнзаванне банкаўскай дзейнасці;
- ажыццяўляе маніторынг фінансавай стабільнасці;
- арганізоўвае функцыянаванне плацежнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе нагляд за ёй;
- ажыццяўляе фарміраванне і развіццё адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы, забяспечвае функцыянаванне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы;
- забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці для Нацыянальнага банка, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый;
- ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва бухгалтарскім улікам і справаздачнасцю Нацыянальнага банка, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, іншыя паўнамоцтвы ў галіне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
- распрацоўвае і зацвярджае нацыянальныя стандарты бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці і іншыя нарматыўныя прававыя акты па бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, абавязковыя для выканання Нацыянальным банкам, банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі;
- устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый парадак складання статыстычнай справаздачнасці па формах і ў тэрміны, вызначаныя заканадаўствам рэспублікі Беларусь;
- фарміруе статыстыку плацежнага балансу, міжнароднай інвістыцыйнай пазіцыі і знешняга доўгу банкаўскай сістэмы, банкаўскую статыстыку, статыстыку фінансавага рынку, у тым ліку ўнутранага валютнага рынку і наяўнага грашовага абарачэння, а таксама статыстыку фінансавай устойлівасці і размяшчае статыстычныя звесткі на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт;
- праводзіць аналіз плацежнага балансу, прымае ўдзел у распрацоўцы органамі дзяржаўнага кіраваня прагнозу плацежнага балансу;
- праводзіць аналіз і прагназаванне тэндэнцый у грашова-крэдытнай сферы і размяшчае апаведныя аналітычныя матэрыялы на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт;
- ажыццяўляе маніторынг арганізацый, заснаваны на правядзенні рэгулярных апытанняў, для выяўлення тэндэнцый эканамічных працэсаў, іх аналізу і прагнозу ва ўзаемадзеянні з інструментамі грашова-крэдытнай палітыкі;
- рэалізоўвае дзяржаўную палітыку ў сферы ахоўнай дзейнасці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый;
- устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый абавязковыя патрабаванні да бяспечнага функцыянавання аб'ектаў і бяспекі аказання банкаўскіх паслуг, абароны інфармацыйных рэсурсаў і інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якіх абмежавана, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
- устанаўлівае патрабавані да тэхнічных магчымасцяў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, іх філіялаў, стуктурных падраздзяленняў і аддаленых працоўных мест для правядзення банкаўскіх аперацый, ажыццяўляе тэхнічнае нарміраванне і стандартызацыю ў галіне банкаўскай дзейнасці;
- ажыццяўляе кантроль за забеспячэннем бяспекі і абароны інфармацыйных рэсурсаў у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях;
- устанаўлівае патрабаванні да ўзнаўлення выяў банкнотаў і манет;
- фарміруе крэдытныя гісторыі на падставе прадстаўленых крыніцамі фарміравання крэдытных гісторый звестак пра крэдытныя пагадненні і прадастаўляе крэдытныя справаздачы карыстальнікам крэдытных гісторый і суб'ектам крэдытных гісторый;
- заключае пагадненні з цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі і крэдытнымі арганізацыямі замежных дзяржаў;
- выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя Банкаўскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Кіраванне [правіць]
Органам кіравання Нацыянальнага банка з'яўляецца Праўленне Нацыянальнага банка — калегіяльны орган, які вызначае асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага банка і ажыццяўляе кіраўніцтва і кіраванне ім.
Колькасць членаў Праўлення Нацыянальнага банка ўстанаўліваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Кампетэнцыя Праўлення Нацыянальнага банка і парадак склікання яго пасяджэнняў вызначаюцца Статутам Нацыянальнага банка.
Члены Праўлення Нацыянальнага банка не могуць займаць іншыя дзяржаўныя пасады, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама знаходзіцца ў палітычных партыях.
Будынак [правіць]
Будынак Дзяржбанка ўзведзены ў 1947–1952 гг. па праекце акадэміка АН БССР архітэктара М. Паруснікава, які перамог у 1947 г. у закрытым конкурсе на распрацоўку праекта першай чаргі Савецкай вуліцы (сучасны пр. Незалежнасці). Была адзначана ўдала выбраная архітэктарам шырыня вуліцы і вышыня забудовы, буйны маштаб забудовы, у меру падкрэсленая манументальнасць будынкаў. Будынак Дзяржбанка разам з будынкам Дзяржаўнага ўніверсальнага магазіна (пр. Незалежнасці, 21) вырашаў складаны вугал праспекта на перакрыжаванні з вул. Леніна. Будынак уражвае сваёй прастатой і манументальнасцю. Пластыку фасадаў узбагачаюць канеліраваныя пілястры карынфскага ордара на вышыню чатырох паверхаў, арачныя праёмы асноўнай аперацыйнай залы на другім паверсе, вянчаючы карніз. Будынак Нацыянальнага банка – помнік савецкай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.
Структура [правіць]
Нацыянальны банк складаецца з цэнтральнага апарату, структурных падраздзяленняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.
Да структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банку адносяцца:[1]
- Галоўнае ўпраўленне па Мінскай вобласці
- Галоўнае ўпраўленне па Брэсцкай вобласці
- Галоўнае ўпраўленне па Віцебскай вобласці
- Галоўнае ўпраўленне па Гомельскай вобласці
- Галоўнае ўпраўленне па Гродзенскай вобласці
- Галоўнае ўпраўленне па Магілёўскай вобласці
- Вучэбны цэнтр
- Цэнтральнае сховішча
- Разліковы цэнтр
Нацыянальны банк мае права па ўзгадненні з прэзідэнтам Республікі Беларусь ствараць арганізацыі, неабходныя для забеспячэння сваёй дзейнасці.
Юрыдычныя асобы, створаныя з удзелам Нацыянальнага банку:[1]
- ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій»
- ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр»
- ЗАТ «Банкаўска–фінансавая тэлесетка»
- ААТ «Санаторый «Азёрны»
- ААТ «Санаторый «Ружанскі»
- ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа»
- Дзяржаўная ўстанова «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскix укладаў"
Серыі манет [правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Структурныя падраздзяленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь — Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.