Нацыянальны археалагічны музей (Лісабон)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны археалагічны музей
парт.: Museu Nacional de Arqueologia
Заснаваны 1893
Месцазнаходжанне Партугалія Лісабон, Партугалія
Наведвальнікі
  • 263 650 чал. (2019)[1]
Дырэктар Луіш Рапоза
museunacionalarqueologia.gov.pt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны археалагічны музей (парт.: Museu Nacional de Arqueologia) — размешчаны ў Лісабоне, Партугалія.

Музей заснаваны ў 1893 годзе па каралеўскаму дэкрэту. Установа стала працягам антрапалагічнага музея і была падзелена на два аддзела: археалогію да XVIII стагоддзя і сучасную частку. Дырэктарам стаў вядомы партугальскі этнограф Жазэ дэ Васканселас. У 1903 годзе музей заняў заходняе крыло манастыра Жэронімуш. У 1976 годзе музей быў зачынены для публікі аж да 1980 года, за выключэннем часавых выстаў. 2 жніўня 1980 года было прынята рашэнне пра памяншэнне плошчы музея да 14 тыс. кв. м. (замест 18 тыс. кв. м). Таксама ў 1980 годзе была прадпрынята поўная рэарганізацыя выставачных зал і дапаможных памяшканняў. У 1984 годзе музей пераехаў у новы будынак, і яго плошча склала 40 тыс. кв. м., тады ж яму быў прысвоены статус Нацыянальнага музея

У калекцыях і зборах музея прадстаўлены этнаграфічныя і археалагічныя знаходкі ў вобласці керамікі, скульптуры, мазаікі, вытворчасці шкла. Адмысловую цікавасць уяўляюць кельцкія залатыя і срэбныя ўпрыгожванні, а таксама егіпецкія старажытнасці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.patrimoniocultural.gov.pt/static/data/docs/2023/03/10/ev.pdf