Нацыянальны драматычны тэатр Літвы
Нацыянальны драматычны тэатр Літвы (літ.: Lietuvos nacionalinis dramos teatras) — тэатр драмы ў сталіцы Літвы, Вільнюсе, заснаваны ў 1940 годзе. Размяшчаецца па адрасе праспект Гедыміна 4 (Gedimino pr. 4). Сімвалам тэатра з'яўляецца скульптурная кампазіцыя "Тры музы" аўтарства Станіславаса Кузмы.
Гісторыя [правіць]
Заснаваны ў 1940 годзе, адкрыўся 6 кастрычніка 1940 спектаклем «Надзея» (або "Згуба "Надзеі"") паводле п'есы Г. Геерманса ў пастаноўцы рэжысёра Р. Юкнявічуса. Першапачаткова тэатр размяшчаўся ў будынку па адрасе Басанавічаус 13. У сваім цяперашнім будынку, на праспекце Гедыміна, тэатр размяшчаецца з 1951 года.
Падчас Другой сусветнай вайны тэатр дзейнічаў як Вільнюскі гарадскі тэатр.
- У 1944-1947 гг. - Вільнюскі дзяржаўны тэатр драмы (Vilniaus valstybinis dramos teatras).
- У 1947-1955 гг. - Літоўскі дзяржаўны тэатр драмы (Lietuvos valstybinis dramos teatras).
- 1955-1988 гг. - Літоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы (Lietuvos valstybinis akademinis dramos teatras).
- З 2005 года Літоўскім нацыянальным драматычным тэатрам кіруе (генеральны дырэктар) Адольфас Вячэрскіс (Adolfas Večerskis).
У рэпертуар уваходзяць як творы класікаў (Сафокл, Шэкспір, Дастаеўскі, Чэхаў, Лорка, Бэкет), так і працы сучасных драматургаў, уключаючы літоўскіх аўтараў.
У 2001 годзе Літоўскі нацыянальны драматычны тэатр увайшоў у склад Еўрапейскай Тэатральнай Канвенцыі.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт тэатра (на літ. і англ. мовах)
| Гэта пачатак артыкула пра тэатр. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |