Нацыянальны медаль ЗША ў галіне тэхналогій і інавацый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны медаль ЗША ў галіне тэхналогій і інавацый
National Medal of Technology and Innovation
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва National Medal of Technology and Innovation
Краіна  ЗША
Тып медаль
Каму ўручаецца Асобныя людзі, групы людзей (не больш за 4 чалавек), кампаніі і іх падраздзяленні[1]. Медаль прысуджаецца толькі амерыканскім грамадзянам і амерыканскім кампаніям (гэта значыць кампаніям, не менш за 50% акцый ці актываў якіх належаць грамадзянам ЗША)[крыніца?].
Падставы ўзнагароджання выбітны ўклад у нацыянальны эканамічны, экалагічны і грамадскі дабрабыт за кошт развіцця і камерцыялізацыі тэхналагічнай прадукцыі, тэхналагічных працэсаў і канцэпцый, за кошт тэхналагічных інавацый і развіцці нацыянальнай тэхналагічнай працоўнай сілы[1]
Дата заснавання 1980[1]
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 1985[1]
Апошняе 2009 (за 2008 год)[3]
Колькасць 187[2]
Характарыстыкі
Памеры 3 цалі (7,62 см)[4]
Сайт uspto.gov/about/nmti/ind…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны медаль у галіне тэхналогій і інавацый (англ.: National Medal of Technology and Innovation; да 2007 года звалася National Medal of Technology — Нацыянальны медаль у галіне тэхналогій[1]) — амерыканская дзяржаўная ўзнагарода за выбітны ўклад у нацыянальны эканамічны, экалагічны і грамадскі дабрабыт за кошт развіцця і камерцыялізацыі тэхналагічнай прадукцыі, тэхналагічных працэсаў і канцэпцый, за кошт тэхналагічных інавацый і развіцця нацыянальнай тэхналагічнай працоўнай сілы[1]. Медаль можа ўручацца пэўнаму чалавеку, групе людзей (не больш за 4 чалавек), кампаніі ці аддзелу кампаніі[1]. Медаль прысуджаецца толькі амерыканскім грамадзянам і амерыканскім кампаніям (гэта значыць кампаніям, не менш за 50 % акцый ці актываў якіх належаць грамадзянам ЗША)[крыніца?]. Медаль прысуджаецца прэзідэнтам ЗША па рэкамендацыі адмысловага камітэта і Сакратара Міністэрства гандлю ЗША і з'яўляецца вышэйшай амерыканскай узнагародай за ўклад у тэхналагічны прагрэс. За 1985—2008 гады медаль атрымалі 161 чалавек і 26 кампаній і аддзелаў, гэта значыць выдаецца ў сярэднім каля 8 медалёў у год[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій была заснавана ў 1980 годзе Законам аб тэхналагічнай інавацыі Стывенсана-Уайдлера (Stevenson-Wydler Technology Innovation Act)[1]. Законапраект падтрымалі абедзве партыі; ён быў накіраваны на падтрымку тэхналагічнай інавацыі і на павышэнне тэхналагічнай канкурэнтаздольнасці ЗША на сусветнай арэне. Медаль упершыню была прысуджана ў 1985 годзе, прэзідэнт Рональд Рэйган узнагародзіў ёй 12 чалавек і адну кампанію. Сярод першых лаўрэатаў былі даследчы цэнтр Bell Labs і заснавальнікі Apple Стыў Джобс і Стывен Вазняк. З тых часоў медаль прысуджаецца штогод[5]. З 1991 года медаль падтрымліваецца сумесна фондам The National Science & Technology Medals Foundation (Нацыянальны фонд па медалях у галіны навукі і тэхналогій) і Міністэрствам гандлю ЗША[крыніца?]. 9 жніўня 2007 года прэзідэнт Джордж Буш падпісаў закон America COMPETES (Creating Opportunities to Meaningfully Promote Excellence in Technology, Education, and Science), які, сярод іншага, пераназваў узнагароду ў «Нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый»[1].

Від медалю[правіць | правіць зыходнік]

Від медалю быў распрацаваны скульптарам і дызайнерам медалёў Міка Каўфманам (англ.: Mico Kaufman) з горада не пазначана назва артыкула, штат Масачусетс, і быў абраны з некалькіх прапанаваных прац у 1984 годзе. Медаль бронзавая, круглая, дыяметрам у 3 цалі (7,62 см). На асабовым боку намаляваны «тэхнолаг-чараўнік», на далонь якога валіцца прамень святла і адлюстроўваецца ад яе, што сімвалізуе «ўваход» і «выхад» тэхналогіі і інавацыйнага працэсу. Вакол — надпіс «NATIONAL MEDAL OF TECHNOLOGY AND INNOVATION» (да 2007 года — «NATIONAL MEDAL OF TECHNOLOGY»). На зваротным боку медаля адлюстраваны амерыканскі арол, вакол — словы «AWARDED BY THE PRESIDENT OF THE UNITED STATES OF AMERICA TO», за якімі стаіць імя лаўрэата[4].

Працэс узнагароджання[правіць | правіць зыходнік]

Міністэрства гандлю ЗША штогод прымае намінацыі на медаль. Намінацыя павінна ўтрымліваць рэкамендацыі не менш чым шасці чалавек, асабіста знаёмых з дасягненнямі кандыдата. Для адбору фіналістаў існуе адмысловы камітэт — National Medal of Technology and Innovation Evaluation Committee, — члены якога прызначаюцца прэзідэнтам на 3 года. Фіналісты павінны таксама прайсці праверку ФБР на прадмет бяспекі. Нарэшце, Сакратар Міністэрства гандлю рэкамендуе прэзідэнту тых фіналістаў, якія годныя медалі. Цырымонія ўзнагароджання адбываецца ў Белым доме.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з The National Medal of Technology and Innovation (англ.)(недаступная спасылка). United States Patent and Trademark Office (USPTO). — Афіцыйная старонка Нацыянальнага медалю ЗША ў вобласці тэхналогій і інавацый. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 12 ліпеня 2010.
  2. а б The National Medal of Technology and Innovation Recipients — ручны падлік колькасці лаўрэатаў.
  3. The National Medal of Technology and Innovation Recipients (англ.)(недаступная спасылка). United States Patent and Trademark Office (USPTO). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2010. Праверана 12 ліпеня 2010.
  4. а б Design of the Medal of Technology and Innovation (англ.)(недаступная спасылка). United States Patent and Trademark Office (USPTO). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 12 ліпеня 2010.
  5. The National Medal of Technology and Innovation Recipients: 1985 Laureates (англ.)(недаступная спасылка). United States Patent and Trademark Office (USPTO). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2014. Праверана 12 ліпеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]