Нацыянальны музей Фінляндыі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Нацыянальны музей Фінляндыі Suomen kansallismuseo |
|
| Дата заснавання | 1905 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Хельсінкі |
| Тэлефон | +358 (9) 40501 |
| Каардынаты | |
| http://www.nba.fi | |
Нацыянальны музей Фінляндыі — музей знаходзіцца ў сталіцы Фінляндыі - Хельсінкі. У экспазіцыі музея прадстаўлена вялікая колькасць экспанатаў звязаных з гісторыяй Фінляндыі.
Будынак нацыянальнага музея Фінляндыі створаны архітэктарамі Г. Гезеліусам, Э. Саарыненам і А. Ліндгрэнам, што працавалі ў архітэктурнай фірме Gesellius-Lindgren-Saarinen. Размешчана яно на праспекце Манергейма. Будаўніцтва пачалося ў 1905 годзе, завершана ў 1910 годзе. У 1916 годзе музей быў адкрыты для наведвальнікаў.
Экспазіцыя Нацыянальнага музея падзелена на шэсць частак. У ёй прадстаўлены калекцыі манет, медалёў, ордэнаў і знакаў адрознення, срэбра, ювелірныя вырабы і зброя. Шматлікія экспанаты знойдзены пры археалагічных раскопках на тэрыторыі Фінляндыі.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны музей Фінляндыі- Афіцыйны сайт
| Гэта пачатак артыкула пра музеі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |