Нацыянальны музей Швецыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны музей Швецыі
Nationalmuseum
Nationalmuseum stockholm 20050902 001.jpg
Дата заснавання 1792
Дырэктар Solfrid Soderlind
Каардынаты 59°19′43″ пн. ш. 18°04′42″ у. д. / 59.328611° пн. ш. 18.078333° у. д. (G) (O) (Я)
http://www.nationalmuseum.se/ (шведск.)  (англ.) 
Лагатып ВікіСховішча Нацыянальны музей Швецыі на ВікіСховішчы

Нацыянальны музей Швецыі (шведск.: Nationalmuseum) — найбуйнейшы ў Швецыі музей выяўленчых мастацтваў.

Агульнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У будынку музея, размешчаным у Стакгольме, размешчана каля 16 000 палотнаў і скульптур, прыкладна 30 000 аб'ектаў мастацкага рамяства, а таксама графічная калекцыя сусветнага значэння. У склад Нацыянальнага музея ўваходзяць таксама калекцыі ў замках Грыпсхольм, Дротынгхольм, Страмсхольм, Русенберг, Ульрыксдаль, а таксама музей фарфору ў Густаўсбергу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя збору бярэ свой пачатак у XVI стагоддзі. Шведскі кароль Густаў Васа паклаў пачатак сваёй калекцыі ў замку Грыпсхольм, якая хутка расла за кошт новых набыццяў, дарункаў і ваенных трафеяў. Шматлікія з італьянскіх палотнаў каралева Крысціна ўзяла з сабой у 1654 годзе ў Рым. У 1697 годзе пажар у замку Трэ Крунур знішчыў значную частку калекцыі.

У 40-х гадах XVIII ст. шведскі пасланец у Парыжы Карл Густаў Тэсін набыў для каралеўскай калекцыі шматлікія французскія палотны. Пасля смерці Густава III у 1792 годзе каралеўская калекцыя была перададзена ў Нацыянальны музей і стала здабыткам грамадскасці. Сучасны будынак музея быў пабудаваны нямецкім архітэктарам Аўгустам Шцюлерам і адкрылася ў 1866 годзе. Жамчужына мастацкага збору — «Змова Юлія Цывіліса» пэндзлі Рэмбрандта (у музеі ёсць яшчэ некалькі прац пэндзля мастака).

Выбраныя працы з калекцыі музея[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 59°19′43″ пн. ш. 18°04′42″ у. д. / 59.328611° пн. ш. 18.078333° у. д. (G) (O) (Я)