Нацыянальны парк Алімпік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны парк Алімпік

Нацыянальны парк Алімпік (англ.: Olympic National Park) — нацыянальны парк ЗША, размешчаны на паўночным захадзе штата Вашынгтон, на паўвостраве Алімпік. Заснаваны ў 1938 годзе. Нацыянальны парк знакаміты разнастайнасцю біялагічных відаў. Дзякуючы працяглай ізаляцыі паўвострава ад шырокіх мацерыковых прастор тут сфарміравалася ўнікальная флора і фауна. Да гэтага часу тут сустракаюцца 15 эндэмічных відаў жывёл і 8 эндэмікаў з царства раслін.

Яшчэ адна адметная рыса парку — разнастайнасць раслінных супольнасцяў на параўнальна невялікай тэрыторыі (3735 км²). На тэрыторыі парку — азёры, некранутыя лясы, альпійскія лугі, больш за 60 леднікоў, месцы пражывання дзікіх жывёл, участак ўзбярэжжа Ціхага акіяна (у берагавой частцы размешчаны пляжы і тры індзейскія рэзервацыі), а ў цэнтральнай частцы знаходзяцца горы Алімпік. Гэты горны хрыбет дасягае вышыні 2400 метраў, дзеліць парк на заходнюю і ўсходнюю часткі, і з'яўляецца вызначальным фактарам у адрозненні кліматычныя умоў на захадзе і на ўсходзе. У заходняй частцы парку расце дажджавы лес і выпадае найбольшая ў краіне колькасць ападкаў, а на ўсходнім участку пераважае параўнальна сухі клімат (на Заходнім узбярэжжы ЗША параўнальны толькі з кліматам паўднёвай Каліфорніі).

У 1976 годзе гэты парк стаў Міжнародным біясферным запаведнікам, а ў 1981 годзе ўвайшоў у спіс Сусветнай спадчыны.