Нацыянальны парк Белавежская пушча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Белавежская пушча
Wisent.jpg
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне

БеларусьГродзенская і Брэсцкая вобласці

Плошча

152 962 га [1]

Дата заснавання

1932

Сайт

http://npbp.brest.by

physical
Белавежская пушча
Белавежская пушча
Commons-logo.svg Катэгорыя на ВікіСховішчы Каардынаты: 52°40′00″ пн. ш. 23°50′00″ у. д. / 52.666667° пн. ш. 23.833333° у. д. (G) (O) (Я)

Нацыянальны парк Белавежская пушча, дзяржаўны нацыянальны парк у Беларусі. Размешчаны на тэрыторыі буйнога ляснога масіву Белавежская пушча (Камянецкі, Пружанскі і Свіслацкі раёны). Займае плошчу каля 153 тыс. га.

Нацыянальны парк створаны ў мэтах захавання эталонных і ўнікальных прыродных комплексаў і аб'ектаў прыроды, правядзення навуковых даследаванняў, распрацоўкі і ўкаранення навуковых метадаў аховы прыроды і прыродакарыстання, экалагічнай асветы і рэкрэацыйнай дзейнасці.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны ў басейне Заходняга Буга на вышынях 160—180 м над узроўнем мора. Рэльеф тут спадзіста-ўзгорысты, раўнінныя ўчасткі чаргуюцца з асобнымі ўзвышшамі і паніжэннямі. Вышэйшым пунктам з'яўляецца гара паблізу пас. Поразава (242,5 м), самым нізкім — урэз р. Правая Лясная (143,6 м). Большасць рэк маюць шыротную скіраванасць (Правая Лясная, Нараў, Нараўка) і адносяцца да басейна Балтыйскага мора. Іх вытокі знаходзяцца непасрэдна ў межах ляснога масіва, альбо ў балотах непадалёк. Паблізу паўночна-ўсходняй ускраіны пушчы праходзіць водападзел паміж рэкамі басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Там добра захавалася Дзікае балота, якое ў Еўропе з'яўляецца адным з самых буйных нізінных балот мезатрофнага тыпу.

Натуральных азёр на тэрыторыі нацыянальнага парка няма. Але ёсць больш 10 штучных вадаёмаў. Самымі вялікімі сярод іх з'яўляюцца вадасховішчы Лядское і Хмелеўскае, створаныя на месцы нізінных балот у паўднёвай частцы нацыянальнага парка.

Па дадзеных шматгадовых назіранняў Камянюкскай метэастанцыі, сярэднегадовыя тэмпературы (5,1° — 8,5 °C). Сярэднія тэмпературы самага цёплага месяца (ліпень) складаюць 17,4°, самога халоднага (студзень) −4,5°. Максімальная і мінімальная тэмпературы дасягаюць значэнняў у 36,4° і −40,1°, адпаведна. Ападкаў выпадае каля 653 мм, прычым асноўная іх частка (66 %) прыходзіцца на цёплы перыяд.

Пушча — былая паляўнічая гаспадарка польскіх каралёў (з XV ст.) і рускіх цароў (XVIII — пач. ХХ ст.). У 1939 абвешчана дзяржаўным запаведнікам. У 1957-91 мела статус запаведна-паляўнічай гаспадаркі, была месцам паляванняў для прадстаўнікоў высокай савецкай наменклатуры і іх замежных гасцей. З 1991 нацыянальны парк. У 1992 ўключана ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны. З 1993 біясферны запаведнік.

Адміністрацыйна-гаспадарчым і навуковым цэнтрам нацыянальнага парку з'яўляецца вёска Камянюкі Камянецкага раёна.