Браслаўскія азёры (нацыянальны парк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

Браслаўскія азёры на паштовай марцы Беларусі
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне БеларусьВіцебская вобласць
Плошча 71,5 тыс. га
Дата заснавання 1995
Сайт braslav.com
physical
Нацыянальны парк Браслаўскія азёры
Нацыянальны парк Браслаўскія азёры
physical
Нацыянальны парк Браслаўскія азёры
Нацыянальны парк Браслаўскія азёры
Катэгорыя на Вікісховішчы

Браслаўскія азёры — нацыянальны парк на паўночным захадзе Беларусі, у Віцебскай вобласці.

Нацыянальны парк служыць абароне ўнікальных прыродных комплексаў ад гаспадарчай дзейнасці чалавека, зберажэнню іх для будучых пакаленняў. Ён быў створаны ў жніўні 1995 г. Ядром стала Браслаўская група азёр. У склад парка ўвайшла паўднёвая частка Браслаўскага раёна са значнымі балотнымі і ляснымі масівамі. Агульная плошча нацыянальнага парку складае 71,5 тыс. га. З поўначы на поўдзень ён цягнецца на 56 км, пры шырыні ад 7 да 29 км. Каля 17 % яго тэрыторыі займаюць азёры, лясы складаюць 46 % паверхні.

У межах Нацыяльнага парку знаходзіцца шэраг цікавых помнікаў прыроды. Гэта асобныя ярка выражаныя ледніковыя формы рэльефу, вялікія валуны, астравы на азёрах, біягрупы рэдкіх дрэў. Маляўнічасць мясцовых ландшафтаў абумоўлена прысутнасцю Браслаўскай грады.

Нацыянальны парк змяшчае шматлікія помнікі гісторыі і культуры: гарадзішчы розных эпох, курганныя захаванні, культавыя пабудовы.

Батанікі налічылі на тэрыторыі парку каля 500 відаў флоры, 20 відаў з'яўляюцца рэдкімі для Беларусі.

У Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» вядзецца навуковая дзейнасць, а таксама праца па ахове прыроды. Цэнтр Нацыянальнага парку — г. Браслаў, дзе размешчана кіраўніцтва і навуковая база. Працоўны калектыў Нацпарку налічвае амаль 600 чал.

Уваходзіць у структуру Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны парк мае багаты і шматлікі жывёльны свет: тут сустракаецца 189 відаў птушак, з іх 45 відаў адносіцца да рэдкіх і знікаючых.

Сярод жывел, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, вылучаюцца: барсук (Meles meles), рысь (Lynx lynx), буры мядзведзь (Ursus arctos), чорны бусел (Ciconia nigra), шэры журавель (Grus grus), лебедзь-шыпун (Cygnus olor), чайка шызая (Larus canus), чорнаваллёвік (Calidris alpina).

Іншыя жыхары браслаўскіх лясоў: воўк (Canis lupus), дзік (Sus scrofa), казуля (Capreolus capreolus), звычайны ліс (Vulpes vulpes), лось (Alces alces), янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides), куніца (Martes foina) і г.д.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]