Нацыянальны парк Дэналі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нацыянальны парк Дэналі (англ.: Denali National Park and Preserve) — нацыянальны парк у ЗША агульнай плошчай каля 25 тысяч км²; размешчаны ў самым цэнтры Аляскі (бора Дэналі). На тэрыторыі парку знаходзіцца найвышэйшы пункт Амерыкі — гара Мак-Кінлі (6 193 м). Гара Мак-Кінлі ўваходзіць у сістэму Аляскінскага хрыбта. У цяперашні час парк наведваюць больш аднаго мільёна турыстаў у год. У парку назіраецца спалучэнне субарктычнага марскога і кантынентальнага клімату. Сярэдняя тэмпература студзеня — мінус 25 °C, ліпеня — плюс 16 °C. Праз парк праходзіць чыгунка, што нехарактэрна для ахоўных тэрыторый.