Нацыянальны парк Хэлс-Гейт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны парк Хэлс-Гейт
Hell's Gate National Park
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Кенія
Плошча 68,25 км²
Дата заснавання 1984
Кіруючая арганізацыя Служба дзікай прыроды Кеніі
Сайт 1
physical
Нацыянальны парк Хэлс-Гейт
Нацыянальны парк Хэлс-Гейт
Катэгорыя на Вікісховішчы

Хэлc-Гейт (англ.: Hell's Gate) — нацыянальны парк у Кеніі, размешчаны ў 63,4 км на паўночны захад ад Найробі, 3,6 км на поўдзень ад возера Найваша.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны парк Хэлc-Гейт створаны ў 1984 г. для аховы асаблівага ландшафту і дзікай прыроды мясцовасці на поўдзень ад возера Найваша.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны парк Хэлc-Гейт уяўляе сабою два скальных узвышша вулканічнага паходжання, якія перасякае вузкі праход, які і мае назву Хэлc-Гейт (літаральна "Адская брама"). На поўдні нацыянальнага парка пачынаецца каньён ракі Ньёро́ва з гарачымі крыніцамі вады.

Для Хэлc-Гейт характэрна флора тыповай афрыканскай саванны. Фаўна прадстаўлена пераважна траваеднымі — зебрамі, жырафамі, буйваламі і інш. Драпежныя жывёлы (львы, гіены, леапарды) сустракаюцца рэдка.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]