Нацыянальны парк паўвостраў Брус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны парк паўвостраў Брус

Нацыянальны парк Брус (англ.: Bruce Peninsula National Park, фр.: Parc national de la Péninsule-Bruce) — нацыянальны парк Канады, створаны ў 1987 годзе на паўвостраве Брус у правінцыі Антарыа. З'яўляецца ядром біясфернага запаведніка Niagara Escarpment і адным з найбуйнейшых ахоўных раёнаў у Паўднёвай Антарыа. Плошча парку складае 154 км². Брус — парк з рознымі ландшафтамі: ад альвараў, неўрадлівых глеб з беднай расліннасцю, да густых лясоў. На тэрыторыі ёсць некалькі азёр. Парк мае рэсурсы для пешага турызму, кемпінга, назіранняў за птушкамі і іншай рэкрэацыйнай дзейнасці.