Нацыянальны Сход Нагорна-Карабахскай Рэспублікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вышэйшым органам заканадаўчай улады НКР з'яўляецца Нацыянальны Сход, які абіраецца тэрмінам на пяць гадоў. У 2010 годзе выбраны Нацыянальны Сход пятага склікання.

Нацыянальны Сход НКР складаецца з 33 дэпутатаў. 17 дэпутатаў абіраюцца на мажарытарнай аснове, 16 — па партыйных спісах[1] (для праходжання ў парламент прадугледжаны шасціпрацэнтны бар'ер[2]) Органамі НС з'яўляюцца Старшыня, яго намеснік, дэпутаты і сталыя камісіі. З ліку дэпутатаў ствараюцца фракцыі, дэпутацкія групы.

Камісіі[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашнім парламенце НКР дзейнічаюць 6 пастаянных камісій:

  • па знешніх адносінах,
  • па пытаннях вытворчасці і вытворчых інфраструктур,
  • па пытаннях фінансаў, бюджэту і эканамічнага кіравання,
  • па дзяржаўна-прававых пытаннях,
  • па пытаннях сацыяльнай сферы,
  • па пытаннях абароны, бяспекі і законнасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]