Нацыянальны ўніверсітэт Кордавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Універсітэт Кордавы
Universidad Nacional de Córdoba
UNC
Patiocolonialcordoba.jpg
Дэвіз:

Ut portet nomen meum (лац.)

Заснаваны:

1613

Тып:

нацыянальны

Рэктар:

Караліна Скота

Студэнты:

115 000 человек[1]

Аспірантура:

5900

Дактары:

1900

Прафесары:

8200

Размяшчэнне:

Сцяг Аргенціны Кордава

www.unc.edu.ar

Нацыянальны ўніверсітэт Кордавы (ісп.: Universidad Nacional de Córdoba (UNC)) — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Аргенціны. Знаходзіцца ў горадзе Кордава і з'яўляецца найстарэйшым універсітэтам у краіне і чацвёртым па ўзросту ў Амерыцы.

На працягу двух стагоддзяў быў адзіным універсітэтам у Аргенціне, але ў XX ст. саступіў першынство універсітэту Буэнас-Айрэса. Езуіцкі квартал, на тэрыторыі якога размешчаны гістарычныя будынкі універсітэта, - помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Як і астатнія нацыянальныя ўніверсітэты Аргенціны, фінансуецца дзяржавай, але з'яўляецца аўтаномным, аддзеленым ад царквы і дае бясплатнае навучанне. Мае сістэму самакіравання, у якую ўваходзяць прадстаўнікі прафесарскага складу, студэнтаў і аспірантаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя універсітэта пачынаецца з 1610 года, калі езуіты заснавалі ў Кордаве Вышэйшую Калегію (лац.: Collegium Maximum), дзе выкладалася філасофія і тэалогія. На базе калегіі ў 1613 годзе быў утвораны ўніверсітэт і бібліятэка. 8 жніўня 1621 папа Рыгор XV дазволіў універсітэту прысуджаць навуковыя ступені, а 2 лютага 1622 г. гэта рашэнне ратыфікаваў кароль Філіп IV.

Указам ад 2 красавіка 1767 года кароль Іспаніі Карл III выгнаў езуітаў са сваіх уладанняў, пасля чаго ўніверсітэт перайшоў да ордэна францысканцаў. У 1791 годзе ва ўніверсітэце быў утвораны факультэт права.

У 1800 годзе каралеўскім указам універсітэт атрымаў назву «Каралеўскі універсітэт Святога Карла і Маці Божай Мансерат», а таксама статус каралеўскага і папскага. Ва ўніверсітэце пачалі выкладаць матэматыку.

У 1820 годзе губернатар правінцыі Кордава Хуан Баўтыста Бустас даў універсітэту статус правінцыйнага, а ў 1856 годзе ён стаў нацыянальным і атрымаў сваю сучасную назву. У 1860-х гадах у Аргенціне былі праведзены адукацыйныя рэформы, у выніку якіх ва ўніверсітэце Кордавы спынілі выкладанне.

1918 з Універсітэта Кордавы пачалася ўніверсітэцкая рэформа ў Аргенціне, якая ў далейшым распаўсюдзілася на ўвесь кантынент. Галоўнымі прынцыпамі рэформы былі аўтаномія вышэйшых навучальных устаноў, самакіраванне, набліжэнне іх да грамадства, перыядычныя публічныя акрэдытацыі кафедраў і г. д.

У ХХ ст. значна ўзрасла колькасць спецыяльнасцяў і студэнтаў ва ўніверсітэце, ён ператварыўся ў важны даследчы цэнтр краіны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]