Нацыянальрат Аўстрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нацыянальрат)
Будынак аўстрыйскага парламента
Зала паседжанняў

Нацыянальрат (ням.: Nationalrat, літ. Нацыянальная Рада) — ніжняя палата Парламента Аўстрыі. Ён складаецца з 183 членаў, якія абіраюцца прама аўстрыйскімі грамадзянамі на тэрмін 5 год. Права голасу маюць усе аўстрыйскія грамадзяне, пачынаючы з 16 год.

Нацыянальрат выконвае галоўным чынам заканадаўчую функцыю (законапраекты прапануюцца парламентарыямі або Урадам, абмяркоўваюцца парламенцкімі камітэтамі і галасуюцца на пленуме), але таксама кантралюе работу Урада з дапамогай рэзалюцый або вынясеннем вотуму недаверу, пры якім Федэральны прэзідэнт павінны распусціць Урад. Гэта палата таксама адказвае за палітыку Аўстрыі па праектах Еўрасаюза.

Нацыянальрат здольны пераадольваць вета Бундэсрата паўторным галасаваннем па законапраекце ў тым выпадку, калі закон не будзе кранацца паўнамоцтваў федэральных зямель.

Цяперашні склад (выбары 2013)[правіць | правіць зыходнік]

Партыя Ідэалогія Месцы
Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СДПА) сацыял-дэмакратыя 52
Аўстрыйская народная партыя (АНП) хрысціянская дэмакратыя 47
Аўстрыйская партыя свабоды (АПС) нацыянал-кансерватызм 40
Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва (Зялёныя) зялёная палітыка 24
Team Stronach еўраскептыцызм 11
NEOS — Новая Аўстрыя лібералізм 9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Megner, Karl The Austrian Parliament / Karl Megner. — Vienna: Paul Gerin GmbH & Co KG, 2013. — 6 с.