Нацыяналізм
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Нацыяналі́зм (фр.: nationalisme) — палітыка і практыка, ідэалогія і псіхалогія ў нацыянальным пытанні, заснаваныя на прызнанні нацый і іх узаемаадносін асабліва важным фактарам грамадскага развіцця, прыярытэтнага і прывілеяванага месца, ролі і інтарэсаў пэўнага народа ў сацыяльна-палітычным, эканамічным і культурным жыцці ўсяго чалавецтва.
Гісторыя[правіць]
Гістарычна нацыяналізм як асаблівая ідэйна-палітычная плынь пачала складвацца ў канцы XVIII ст. ў сувязі з бурным развіццём нацыянальных рухаў, станаўленнем нацый і ростам нацыянальнай самасвядомасці, разгортваннем нацыянальна-вызваленчага руху ў калоніях і паўкалоніях. У гэтым плане, асабліва ў барацьбе супраць каланіялізму, нацыяналізм адыграў станоўчую ролю ў станаўленні нацый, іх кансалідацыі, вызваленні прыгнечаных народаў, іх самавызначэння, захавання і развіцця іх самабытнасці і г.д. Але існуюць і крайнія формы выяўлення нацыянальных інтарэсаў, якія могуць перарасці ў сваю процілегласць - у пачуццё нацыянальнай выключнасці, перавагі над іншымі нацыямі (глядзіце Шавінізм). У сучасным свеце нацыяналізм - адна з найбольш уплывовых і распаўсюджаных ідэйна-палітычных плыней, якія праяўляюцца як у глабальным, так і ў рэгіянальным і дзяржаўных маштабах.
Гл. таксама[правіць]
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыяналізм- The Nationalism Project (англ.)
| Нацыяналізм | |
|---|---|
| Разнавіднасці | Этнічны нацыяналізм · Грамадзянскі нацыяналізм · Ліберальны нацыяналізм · Эканамічны нацыяналізм · Банальны нацыяналізм · Культурны нацыяналізм · Левы нацыяналізм · Карпаратыўны нацыяналізм · Постнацыяналізм · Барацьба з нацыяналізмам · Нацыянал-анархізм · Экспансіянісцкі нацыяналізм · Агульнаеўрапейскі нацыяналізм · Рамантычны нацыяналізм · Нацыянал-дэмакратыя · Нацыянал-кансерватызм · Ірэдэнтызм · Нацыянал-бальшавізм · Нацыянал-сацыялізм · Нацыянал-сіндыкалізм · Рэваншызм · Рэлігійны нацыяналізм · Транснацыяналізм · Гей-нацыяналізм |
| Праявы | Дзяржаўныя сімвалы · Нацыянальная мова |
