Нацюрморт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вілем Калф. Нацюрморт з кітайскай супніцай. 1660. Карцінная галерэя. Берлін
Іван Хруцкі. Кветкі і фрукты. 1839

Нацюрмо́рт[1] (фр.: nature morte — «мёртвая прырода») — жанр выяўленчага мастацтва, выява неадушаўлёных прадметаў, у адрозненне ад партрэтнай, жанравай, гістарычнай і пейзажнай тэматыкі.

Зыходную кропку ранняга нацюрморта можна знайсці ў XV—XVI стагоддзях, калі ён разглядаўся як частка гістарычнай ці жанравай кампазіцыі. Доўгі час нацюрморт захоўваў сувязь з рэлігійнай карцінай, апраўляючы кветкавымі гірляндамі фігуры Маці Божай і Ісуса Хрыста, а таксама часта размяшчаючыся на адваротным боку алтарнага абраза (як у «Трыпціху сямейства Брак» Рагіра ван дэр Вэйдэна). Таксама ў XVI стагоддзі была распаўсюджана традыцыя стварэння партрэтаў з выявай чэрапа, напрыклад, партрэт Жана Карандэля працы Яна Госарта (гл. vanitas). Раннія нацюрморты часта выконвалі ўтылітарную функцыю, напрыклад, у якасці ўпрыгожвання створак шафы ці для маскіроўкі нішы ў сцяне.

Нацюрморт канчаткова афармляецца ў якасці самастойнага жанру жывапісу ў творчасці галандскіх і фламандскіх мастакоў XVII стагоддзя. Прадметы ў нацюрмортнага жывапісу гэтага перыяду часта ўтрымліваюць утоеную алегорыю — або скарабежнасці ўсяго зямнога і непазбежнасці смерці (Ванітас), або — у шырэйшым сэнсе Пакут Хрыстовых і Уваскрэсення. Гэта значэнне перадаецца праз выкарыстанне прадметаў — у большасці выпадкаў знаёмых і сустракаемых у штодзённым жыцці, якім надаецца дадатковае сімвалічнае значэнне.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нацюрмо́рт // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 532—533. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]