Начны папугай
| Начны папугай | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Род: |
Начныя папугаі |
|||||||||||||
| Від: |
Начны папугай |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Начны папугай (Geopsittacus occidentalis, сін. Pezoporus occidentalis) — птушка сямейства папугаевых. Адзіны від роду. У апошні час аб'ядноўваюць у адзін род з земляным папугаем.
Змест |
Апісанне [правіць]
Шчыльнага целаскладу, невялікіх памераў (каля 24 см даўжынёй) і з някідкім апярэннем. Афарбоўка жаўтавата-аліўкавая з лускападобным чорным малюнкам, чэрава жоўтае. Хвост адносна кароткі.
Арэал [правіць]
Насяляе ў цэнтральных і заходніх раёнах Аўстраліі.
Лад жыцця [правіць]
Засяляюць скалістыя сухія паўпустыні. Актыўныя ў начны час. Лятаюць звычайна на невялікую адлегласць. З надыходам ночы вылятаюць на пошукі корму і вадапоі. Сілкуюцца ў асноўным насеннем калючых кустоў. Начны папугай застаецца адной з самых няўлоўных і таямнічых птушак свету, мала каму ўдавалася яго ўбачыць.
Распаўсюджанне [правіць]
Будуюць гнёзды ў гушчары калючых кустоў у некалькіх сантыметрах ад зямлі. Самкі адкладаюць да 5 яек.
|
Віды на грані знікнення IUCN 3.1 Critically Endangered : / 142525 |