Начніца сажалкавая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Начніца сажалкавая
Myotis dasycneme.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myotis dasycneme Boie, 1825

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   632011
NCBI   159324
EOL   327579
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 


Сажалкавая начніца (Myotis dasycneme) — млекакормячае сямейства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй.

Даўжыня цела 51-73, перадплечча 44-49 мм. Афарбоўка зменлівая — ад цёмна-бурай да шаравата-палевай. Трапляюцца асобіны, у якіх спіна палева-буравата-карычневая з шаўкавістым бляскам, брушка брудна-шаравата-бялёсае. Вушы і лятальная перапонка цёмна-бурыя. Вушы невялікія (сагнутыя наперад, не дасягаюць кончыка носа), на вонкавым краі ніжэй сярэдзіны маюць невялікую выразку. Казялок амаль увесь аднолькавай шырыні, толькі адхіленая ўнутр верхавіна трохі звужаная і закругленая.

Арэал сажалкавай начніцы ў выглядзе вузкай палосы паміж 49° і 63° пн.ш. цягнецца ад паўночнай Францыі, Бельгіі, Галандыі праз Усходнюю Еўропу і Заходнюю Сібір да Енісея. Месцы пражывання: гарышчы, вышкі і нішы драўляных будынкаў, купалы цэркваў, радзей дуплы дрэў. На паляванне вылятае позна ўвечары, лятае вельмі нізка над сажалкамі, азёрамі, старарэччамі. Корміцца камарамі, шыцікамі і больш буйнымі лускакрылымі і цвердакрылымі.

Летнія сховішчы засяляе ў канцы красавіка — першай палове траўня. Самцы і халастыя самкі трымаюцца паасобку або невялікімі групамі, часта разам з іншымі відамі рукакрылых. У большасці самак у сярэдзіне чэрвеня нараджаецца 1 дзіцяня. У канцы верасня-кастрычніку з'яўляецца ў зімовых сховішчах — пячорах, штольнях

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5