На куццю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«На Куццю»
Выданне
Ілюстрацыя Я. Куліка
да паэмы Янкі Купалы «На Куццю» (1982)
Жанр паэма
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1911
Дата першай публікацыі 22 снежня 1911
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«На Куццю» — паэма Янкі Купалы, завершаная 14 снежня 1911 года ў Санкт-Пецярбургу. Упершыню надрукаваная ў газеце «Наша Ніва» 22 снежня 1911 года. Сваёй патрыятычнай накіраванасцю і маштабнасцю твор выходзіць за межы вершаванай аповесці і набліжаецца да героіка-рамантычнае паэмы. У яго структуры і прыёмах мастацкага абагульнення адчуваецца цесная сувязь з традыцыямі славянскага рамантызму, асабліва з Адамам Міцкевічам і Юльюшам Славацкім.[1]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сюжэт паэмы пабудаваны вакол фантастычнай сцэны княжацкага балю на старым замчышчы ў калядны вечар. Праз каларытнае ўзнаўленне старажытных звычаяў і павер'яў, сімвалічныя вобразы і дэталі аўтар разгортвае глыбокі філасофскі роздум пра мінулае і будучыню роднага краю.[1]

Паэма вызначаецца стройнасцю кампазіцыйнае будовы, рэзкім чляненнем усіх яе 12 раздзелаў, строгай паслядоўнасцю сюжэту, умелай перадачай старажытнага каларыту вобразаў і жанравых сцэн. Агульнай узнёслай настраёвасці, эпічнай манументальнасці сцэн і вобразаў адпавядаюць чаканны 4—стопны ямб з вельмі выразнай і гучнай перакрыжаванай рыфмоўкай, багацце інтанацыйнага малюнку, рытарычныя звароты, эмацыянальныя выклічнікі.[1]

Пераклады і мастацкія ўвасабленні[правіць | правіць зыходнік]

На рускую мову паэму пераклаў В.Тарас, на украінскую — П.Гірнык. Ілюстраваў паэму беларускі мастак Я.Кулік. Беларускае тэлебачанне ў 1982 годзе паставіла па паэме аднайменны тэлеспектакль.[1] Урыўкі з паэмы выкарыстаны ў спектаклі Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы «Сны аб Беларусі».[2]

Зноскі

  1. а б в г Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «На куццю». — C. 416—417.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2013. Праверана 16 кастрычніка 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «На куццю» / Аўтар — М.Грынчык. — C. 416—417.
  • Грынчык М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. — Мн., 1969. — С.229—231.
  • Лазарук М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ- пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970.
  • Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]