Неаготыка
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
Неаготыка — плынь у архітэктуры новага часу, якая характарызуецца вяртаннем да эстэтыкі і архітэктурных традыцыяў готыкі.
Першыя спробы выкарыстоўваць элементы готыкі ва ўпрыгожванні будынкаў ды інтэр'ераў з'явіліся ў сярэдзіне 18 стагоддзя ў Англіі. Ідэі сапраўднага адраджэння гатычнай архітэктуры набываюць папулярнасць толькі пачынаючы з сярэдзіны 19 стагоддзя і звязаныя з імёнамі англічан Аўгустуса П'юджына і Джона Раскіна і француза Эжэна Віале-лё-Дзюка.
Уздым неаготыкі ў архітэктуры адбываўся паралельна з узмацненнем медыевалізму ў астатніх галінах культуры.
Неаготыка была асабліва распаўсюджаная да 1930-х, але асобныя будынкі ў гэтым стылі ствараюцца і дагэтуль.
Неаготыка і псеўдаготыка [правіць]
Часам уводзіцца раздзяленне паміж тэрмінамі «псеўдаготыка» (альбо «несапраўдная готыка») і «неаготыка», якія ў іншых выпадках ужываюць узаемазамяняльна. У выпадку такога раздзялення псеўдаготыкаю называюць тыя з будынкаў, у якіх знешняе аздабленне гатычнымі элементамі спалучаецца з негатычнай (напрыклад класіцыстычнай) канструкцыяй, а часта таксама і інтэр'ерам. Многія будынкі ў Беларусі ў такой тэрміналогіі трэба аднесці менавіта да псеўдаготыкі (напрыклад, мінскі касцёл Узвышэння Святога Крыжа[1])
- ↑ Гл. напр. Дзярновіч Алег, «Кальварыйскія могілкі ў Менску», Наша Ніва, 1998.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Неаготыка
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
