Неафрэйдызм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Неафрэйдызм — кірунак у замежнай (пераважна амерыканскай) філасофіі і псіхалогіі, які ў канцы 1930-х г. вылучыўся з артадаксальнага фрэйдызму. Сфармаваўся ў працэсе спалучэння псіхааналізу з амерыканскімі сацыялагічнымі і этналагічнымі канцэпцыямі (напр., школай культурнай антрапалогіі). Яго асноўныя прадстаўнікі - К. Хорні, Г. Саліван, Э. Фром і інш. Зыходным палажэннем неафрэйдызму быў прынцып сацыяльнага (Э.Фром) або культурнага (А. Кардынер) дэтэрмінізму, які, у адрозненне ад біялагізму З. Фрэйда, сыходзіў з вырашальнай ролі асяроддзя ў фармаванні асобы. Найбольшая ўвага ў неафрэйдізме звяртаецца не на ўнутрыпсіхічныя працэсы, а на міжасабовыя адносіны; адхіляецца вучэнне аб сублімацыі, а роля неўсвядомленага адмаўляецца ці разглядаецца як звязуючае звяно паміж сацыяльнымі і псіхічнымі структурамі («сацыяльнае неўсвядомленае» Э. Фрома). У працах М. Мід, А. Кардынера неафрэйдызм аб'ядноўваецца з культурантрапалогіяй, што нярэдка прыводзіць да ідэй рэлятывізму культурнага, псіхалагічнай несувымернасці асобных культур.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6