Невельскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Невельскі замакабарончае збудаванне на возеры Невель пры ўпадзенні ў яго невялікай рэчкі Ёмінка. Ад аднайменнага гораду аддзяляўся валам і ровам.

У час Інфлянцкай вайны быў пад кантролем маскоўцаў, якія збудавалі ў ім крэпасць (інж. Іван Рыгоравіч Вырадкаў). У 1580 годзе быў вернуты ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Замак быў драўляны, сцены былі прысыпаныя зямлёй, каб зберагчы іх ад падпалу. У 1582 годзе паводле мірнай дамовы адыйшоў да Масквы, гэтак жа ў 1634 вярнуўся ў склад Рэчы Паспалітай. Пасля захопу 1655 году маскоўцамі быў вызвалены ў 1678 годзе.

У 1809 годзе замкавы вал быў зрыты, пляцоўка замка была забудавана.