Неймар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Неймар
Neymargoldenball.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Неймар да Сілва Сантас Жуніяр
Мянушкі Новы Рабінья[1], Неймарадона[2], Худы (Magrelo)[3]
Нарадзіўся 5 лютага 1992({{padleft:1992|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:5|2|0}}) (22 гады)
Можы-дас-Крузіс, штат Сан-Паўлу, Бразілія
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 175
Вага 62
Пазіцыя нападаючы[4]
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Барселона
Нумар 11
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1999—2009 Сцяг Бразіліі Сантас
Клубная кар'ера*
2009—2013 Сцяг Бразіліі Сантас 103 (54)
2013—н.ч. Сцяг Іспаніі Барселона 26 (9)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Бразіліі Бразілія (да 17) 3 (1)
2011 Сцяг Бразіліі Бразілія (да 20) 7 (9)
2010—н.ч. Сцяг Бразіліі Бразілія 51 (33)
2012 Сцяг Бразіліі Бразілія (алімп.) 7 (4)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Лондан 2012 футбол
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 17 мая 2014.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 18 чэрвеня 2014.

Неймар да Сілва Сантас Жуніёр (парт.: Neymar da Silva Santos Júnior; 5 лютага 1992, Можы-дас-Крузіс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік іспанскага клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Бразіліі. Адрозніваецца выдатным дрыблінгам.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

«Сантас»[правіць | правіць зыходнік]

Неймар шырока вядомы за свой дрыблінг

Неймар з'яўляецца выхаванцам клуба «Сантас», куды патрапіў у 1999 годзе[5]. Ужо ў самым юным узросце, яшчэ нават не дэбютаваўшы ў асноўным складзе клуба, Неймар прыцягнуў да сябе ўвагу самых разнастайных еўрапейскіх клубаў, у тым ліку «Манчэстэр Сіці», «Рэала», «Арсенала», «Барселоны», «Чэлсі» і «Мілана», якія з дапамогай скаўтаў назіралі за яго гульнёй у моладзевым першынстве Сан-Паўлу, у якім нападнік вырабіў фурор, атрымаўшы мянушку «Новы Рабінья» дзякуючы манеры дрыблінгу, падобнай са знакамітым форвардам.

У 2008 годзе Неймар падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Сантасам», разлічаны да 2014 года, з велізарнай сумай адчэпных, якія адразу палохалі многіх патэнцыйных пакупнікоў. 7 сакавіка 2009 года Неймар дэбютаваў у асноўным складзе «Сантаса» ў матчы супраць «Оэстэ»[6]. Праз тыдзень у матчы супраць «Можы-Мірын» форвард забіў свой першы мяч у асноўным складзе клуба. 24 сакавіка 2009 года стала вядома, што ў паслугах Неймара зацікаўлены маскоўскі ЦСКА[7]. Пазней Неймарам ушчыльную зацікавіўся «Мілан». Увесну 2010 года Неймар выйграў свой першы трафей на дарослым узроўні, стаўшы чэмпіёнам штата Сан-Паўлу ў складзе «Сантаса», таксама ён быў названы найлепшым іграком турніра[8]. У канцы 2010 года ігрок аказаўся датычны некалькіх скандальных гісторый.

У чэрвені 2011 года Неймар у складзе «Сантасу» атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс, забіўшы адзін з двух мячоў у фінале[9]. За гэта ён быў названы найлепшым іграком турніру[10]. Пасля сканчэння сезону 2011 года Неймар быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату краіны[11], найлепшым іграком Паўднёвай Амерыкі[12], а таксама ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на Залаты мяч ФІФА[13]. 6 лютага 2012 года, зрабіўшы «дубль» у матчы супраць «Палмейраса», Неймар дасягнуў адзнакі ў 100 забітых мячоў на прафесійным узроўні[14].

«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]

26 мая 2013 года іспанская «Барселона» на сваім афіцыйным сайце паведаміла аб пераходзе Неймара ў склад «сіне-гранатавых»[15]. Дэталі ўгоды не былі аб'яўленыя, аднак паводле звестак спартыўнай газеты «Marca», каталонцы заплацілі за бразільскага форварда каля 50 млн еўра, а штогадовы заробак іграка будзе складаць 7 млн еўра[16][17].

Міжнародная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе Пеле запатрабаваў выклікаць у склад зборнай Бразіліі Неймара і яго аднаклубніка Ганса, каб тыя прынялі ўдзел у чэмпіянаце свету 2010 года[18]. Неймар быў кандыдатам на паездку на чэмпіянат свету, але не патрапіў нават у спіс запасных ігракоў зборнай[19]. Прычынай нявыкліку іграка галоўны трэнер зборнай Бразіліі, Карлас Дунга, назваў недастатковы ўзрост футбаліста[20].

10 жніўня 2010 года Неймар дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай ЗША і ў гэтай жа гульні забіў першы мяч сваёй каманды, сустрэча ў выніку скончылася перамогай бразільцаў з лікам 2:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Сантас»:

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Неймар з'яўляецца вернікам каталіцкай царквы і як мінімум раз на тыдзень наведвае царкву. Таксама футбаліст рэгулярна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях[5]. У 19-гадовым узросце Неймар стаў бацькам, яго сяброўка Караліна, якой на момант родаў было 17 гадоў, нарадзіла яму сына Давіда Луку[21].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. ЦСКА жадае падпісаць «новага Рабінья»
  2. Neymaradona
  3. [globoesporte.globo.com/futebol/selecao-brasileira/noticia/2011/02/magrelo-so-no-apelido-neymar-aguenta-tranco-na-selecao-sub-20.html 'Magrelo'? Só no apelido! Neymar aguenta tranco na Seleção sub-20]
  4. Пеле: Неймар перабірае з ігрой на публіку
  5. 5,0 5,1 Neymar — O Menino da Vila. planotatico.com
  6. Na estréia de Neymar, Santos derrota Oeste. Esportes Terra
  7. ЦСКА хочет подписать «нового Робиньо». championat.ru
  8. Meninos da Vila comandam a festa de encerramento do Paulistão 2010. Globo Esporte
  9. Совесть Неймара чиста — можно ехать в Европу! championat.com
  10. Неймар признан лучшим игроком Кубка Либертадорес — 2011. championat.com
  11. Неймар признан лучшим игроком чемпионата Бразилии. championat.com
  12. Неймар признан «Королём футбола Америки». championat.com
  13. Неймар: не разочарован что не получу «Золотой мяч». championat.com
  14. Неймар забил 100-й гол в карьере. sports.ru
  15. Neymar da Silva to join FC Barcelona for the next five seasons. FCBarcelona.com
  16. Неймар подтвердил переход в «Барселону». Eurosport
  17. Неймар стаў іграком «Барселоны». Наша Ніва
  18. Пеле требует вызвать в сборную Неймара и Гансо. championat.ru
  19. Роналдиньо попал в список запасных футболистов сборной Бразилии. championat.ru
  20. Дунга: «Мне нужно побеждать сейчас, а не в 2014 года». sports.ru
  21. Neymar ya es padre con 19 años. Marca

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]