Нейраінжынерыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Не варта блытаць з Нейракібернетыкай.

Нейраінжынерыя — гэта навуковая дысцыпліна, якая ўваходзіць у склад біямедыцынскай інжынерыі, што выкарыстоўвае розныя інжынерныя метады для вывучэння, аднаўлення, замены ці ўмацавання нервовай сістэмы. Нейраінжынерыя вырашае розныя ўнікальныя задачы для рашэння праблем сумяшчэння жывых нейронавых структур і нежывых канструкцый.

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

Гэта адна з дысцыплін інжынерыі заснаваная на такіх навуковых адгалінаваннях як нейрафізіялогія, клінічная неўралогія, электратэхніка. І складаецца з элементаў такіх навуковых дысцыплін як робататэхніка, кібернетыка, камп'ютарная інжынерыя, матэрыялазнаўства і нанатэхналогіі.

Мэты даследаванняў накіраваны на аднаўленне і павелічэнне функцый чалавека праз прамое ўзаемадзеянне нервовай сістэмы з рознымі электроннымі і механічнымі прыладамі.

Шматлікія сучасныя даследаванні арыетаваны на разуменне кадавання і апрацоўкі інфармацыі ў сэнсарных і маторных сістэмах, колькаснай апрацоўцы інфармацыі, як яна змяняецца ў паталагічных станах і як гэтым можна кіраваць праз узаемадзеянне са знешнімі штучнымі прыладамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Як самастойная навуковая дысцыпліна нейраінжынерыя існуе параўнальна нядаўна, наяўная інфармацыя і даследаванні носяць абмежаваны характар. Хоць сітуацыя хутка змяняецца. Першыя часопісы спецыялізаваныя на гэтым кірунку (такія як The Journal of Neural Engineering [1] і The Journal of NeuroEngineering and Rehabilitation[2]) з'явіліся ў 2004. Міжнародныя канферэнцыі пры падтрымцы IEEE пачалі праходзіць з 2003 года, апошняя праходзіла з 29 красавіка па 2 мая 2009 у Анталіі, Турцыя 4th Conference on Neural Engineering[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Часопісы па тэме[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.