Немертыны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Немертыны
Proboscis worm.JPG
Parborlasia corrugatus з мора Роса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nemertea Schultze, 1851

Сінонімы
Nemertini, Nemertinea, Rhynchocoela
Класы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   57411
NCBI   6217
EOL   2855

Немерты́ны (Nemertea) — тып беспазваночных жывёл, 1 клас, больш за 110 родаў, апісана каля 1000 відаў.

Пераважна марскія жывёлы, каля 30 відаў — прэснаводныя; жывуць на паверхні грунту, часам закопваюцца ў яго, некаторыя плаваюць. Каля 10 відаў жывуць на сушы (у глебе).

Даўжыня ад 0,5 мм да 30 м, шырыня да 9 мм (у большасці даўжыня да 20 см, шырыня 1—5 мм). Цела двухбакова-сіметрычнае, несегментаванае, зрэдку ніткападобнае; укрыта раснічным эпітэліем з мноствам слізістых залоз. Афарбоўка разнастайная, часам стракатая. На галаўным канцы хабаток з ротавай адтулінай — орган нападу і абароны. Поласць цела запоўнена асноўнай тканкай. Крывяносная сістэма замкнёная, стрававальная — у выглядзе прамой трубкі з вырастамі. 2—4 пары вачэй, ёсць органы дотыку, хімічнага пачуцця. Дыхаюць паверхняй цела. Пераважна драпежнікі; некаторыя віды — паразіты і сімбіёнты малюскаў, крабаў і марскіх зорак.

Раздзельнаполыя, развіццё прамое або з метамарфозам (лічынка — пілідый). Здольныя да рэгенерацыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Петрыкаў А. Немертыны // БелЭн у 18 т. Т. 11. Мн., 2000.