Неметал

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Неметал (мн. лік “неметалы”) – простыя рэчывы, якія не валодаюць пластычнасцю, металічным бляскам, дрэнныя праваднікі электрычнага току і цяпла. Да Н. належаць 22 элемента.

У нармальных умовах знаходзяцца ў газападобным стане: вадарод, азот, кісларод, фтор, хлор і інертныя газы, у вадкім – бром, у цвёрдым – бор, вуглярод, крэмній, фосфар, сера, мыш’як, селен, тэлур, ёд, астат.

Атамы інертных газаў хімічна амаль неактыўныя, іншыя Н. вызначаюцца высокай электраадмоўнасцю і, далучаючы электроны, утвараюць простыя аніёны (напрыклад, Cl-, O2-) або, разам з іншымі элементамі, складаныя (напрыклад, SO42-, PO43-). Большасць аксідаў Н. мае кіслотны характар і ім адпавядаюць кіслародзмяшчальныя кіслоты.


Гісторыя


Толькі два Н. – вуглярод і сера былі вядомыя ў старажытнасці. У 13 ст.быў атрыманы ў свабодным выглядзе мыш’як, у 17 ст.вадарод і фосфар; у канцы 18 ст.кісларод, азот, хлор, тэлур; у 1-й палове 19 ст.бром, ёд, селен, кремній, бор. Атрымаць у свабодным выглядзе фтор і ізаляваць інертныя газы здолелі толькі ў канцы 19 ст. Астат атрыманы штучна ў 1940 годзе.