Нергал
| Нергал | |
|---|---|
Хецкая выява Нергала (Анатолія) Бог падземнага свету |
|
| Міфалогія: | Шумера-акадская |
| У іншых культурах: | Лугальапіяк, Гугальана |
| Бацька: | Энліль |
| Маці: | Нінліль, Белет-ілі |
| Жонка: | Эрэшкігаль |
Нерга́л (шумерскае імя; першапачаткова, магчыма, Эн-уру-гал, «Уладар вялізнага жылля», іўр.: נֵרְגַל, арам. ܢܹܪܓܵܐܠ) — бог сонечнай спёкі і падземнага свету нябожчыкаў у шумера-акадскай міфалогіі, муж багіні Эрэшкігаль.
Змест |
Шумера-акадская міфалогія [правіць]
Відавочна, у найстаражытнейшыя часы з'яўляўся лакальным богам шумерскага горада Куфы, яго заснавальнікам ці валадаром (адзін з першых тытулаў "валадар Куфы"). Пазней трапіў у агульнашумерскую міфалогію як бог сонечнай спёкі, разносчык эпідэмічных захворванняў, ваяўнічы знішчальнік варожых краін. Яму прыпісвалася некалькі шлюбаў з ваяўнічымі багінямі. Звычайна маляваўся ў вобразе чалавека-льва.
У акадскі перыяд Нергал ужо ўспрымаўся як бог падземнага свету, муж Эрэшкігаль. Захавалася некалькі варыянтаў міфа аб іх узаемнай барацьбе і каханні. Згодна адной версіі, Нергал перамог Эрэшкігаль у бітве, але пашкадаваў яе, ажаніўся і пачаў разам валадарыць светам нябожчыкаў. Згодна іншай версіі, ён прыйшоў у падземны свет, правёў 7 дзён у каханні з Эрэшкігаль, а потым падманам збёг ад яе. Угневанная Эрэшкігаль пагражала выпусціць нябожчыкаў. Спужаныя багі схілілі Нергала вярнуцца і стаць яе мужам.
Міфалогія краін Блізкага Усходу [правіць]
Вобраз Нергала ўвайшоў у асірыйскую і вавілонскую міфалогію і астралогію, дзе ён адлюстроўваўся на цыліндрычных пячатках, яго імя надавалі Марсу. Ён узгадваецца ў Бібліі. Вядомая хецкая выява Нергала ў Антаоліі. Існуе магчымасць, што вобраз Нергала праз малаазіяцкую міфалогію быў запазычаны старажытнымі грэкамі і паўплываў на фарміраванне грэчаскага бога Арэса.
Шанаванне [правіць]
Галоўныя цэнтры шанавання Нергала знаходзіліся ў месапатамскіх гарадах Куфа і Апіяк.
Знешнія спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па міфалогіі Міжрэчча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |