Нерсес IV Дабратворны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нерсес IV Шнаралі
Ներսես Դ Շնորհալի
Нараджэнне:

каля 1098

Смерць:

1173(1173)

Нерсес Шнаралі (1101, крэпасць Цоўк у Кілікіі, цяпер тэрыторыя Турцыі13.8.1173) — армянскі царкоўны дзеяч, паэт.

Атрымаў рознабаковую адукацыю ў манастыры Кармір. 3 1126 епіскап, з 1166 каталікос Арменіі (Нерсес IV Дабратворны).

Пісаў тэксты духоўных гімнаў і малітваў, дыдактычныя вершы, свецкія песні, а таксама музыку да іх. Сістэматызаваў гадавы цыкл старажытна-армянскіх духоўных песнапенняў, дапоўніў іх уласнымі вобразамі, матывамі. Апрацаваў тэксты Гімнарыя (Шыраканы) і Літургіярыя (Патаракаматуц). Аўтар тэматычна разнастайных паэм: гістарычнай «Віпасануцюн» (1121), ліра-эпічнай «Элегія на ўзяцце Эдэсы» (1145-46, апубл. 1643), рэлігійных «Слова пра веру» (1151) і «Ісус Сын» (1152), дыдактычнай «Пра неба і свяцілы» (1162), празаічнага зборніка «Пасланні» (1166, апубл. 1788), вершаваных загадак, набліжаных да фальклору (каля 300). Яго творы прасякнуты гуманістычным і патрыятычным пафасам, адметныя шырынёй тэматыкі, непарыўнай сувяззю з вуснай народнай творчасцю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нерсес Шнаралі // БелЭн у 18 т. Т. 11. Мн., 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Армянская літаратура і пісьменнасць