Нетрыманне мачы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Нетрыманне мачы — міжвольнае выдзяленне мачы ад парушэння функцыі сфінктараў (кругавых мышцаў) мачавога пузыра. З'яўляецца вынікам пашкоджання цэнтральнай нервовай сістэмы, спіннога мозгу, заганаў развіцця мачавых шляхоў і энурэзу[1]. Вылучаюць 2 віды нетрымання: 1) стрэсавае — падчас бегу, кашлю і смеху, што павышаюць унутрыбрушны ціск; 2) ургентнае — ад раздражнення гукам струменю вады і мыццём рук найчасцей у халодную пару. Выклікае раздражненне скуры і дэпрэсію.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Хваробу прадухіляе адмова ад палення і ўздыму цяжараў, змяншэнне набору лішняй вагі і пітва перад сном, своечасовае лячэнне запалення мочапалавых органаў, поўнае апаражненне мачавіка. Выключэнню з харчавання падлягаюць раздражняльныя для мачавіка вырабы: алкаголь, вострыя стравы, газіраваныя напоі (кола), гарбата, кава, мёд, таматы, цытрусавыя, цукар і яго штучныя заменнікі, шакалад. Карысна займацца плаваннем, танцамі, яздой на веласіпедзе і ранішняй гімнастыкай. Таксама варта пазбягаць выкарыстання араматызаваных мыла і туалетнай паперы, каляровых хімічных напаўняльнікаў для ваннаў.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Немачы спрыяюць цяжкая цялесная праца, нястача эстрагенаў, запор і шэраг лекаў (мачагонныя, антыдэпрэсанты, антыгістамінныя, супраць гіпертаніі)[2].

Зноскі

  1. Нетрыманне мачы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — Т. 11. — С. 301. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5.
  2. Вольга Кулінковіч. Вас не слухаецца мачавы пухір // Краіна здароўя. — 21 верасня 2010. — № 48 (217). — С. 8.