Нефрыт, захворванне
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Нефрыт | ||
|---|---|---|
| MeSH | D009393 | |
Нефрыт — група запаленчых захворванняў нырак з розным этыёпатагенезам, кожнае з якіх мае сваю патамарфалагічную і клінічную спецыфіку. Да нефрыту адносяцца лакальныя або дыфузныя праліфератыўныя або дэструктыўныя працэсы, якiя ўцягваюць нырачныя клубочкі, канальчыкі або інтэрстыцыяльную нырачную тканку. Па паходжанні адрозніваюць першасныя нефрыты (першасная паталогія нырак) і другасныя нефрыты (якія ўзнікаюць у сувязі з іншым паталагічным працэсам - цукровым дыябетам, амілаідозам, сістэмнымі захворваннямі злучальнай тканкі, міеломнай хваробай і інш.)
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па нефралогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |