Нефтыда
Нефтыда (грэч.), Небетхет (стар.-егіп. "Спадарыня абіцелі") — у егіпецкай міфалогіі малодшая з дзяцей Геба і Нут. Багіня геліопальскай Энеады.
Малявалася ў вобразе жанчыны з іерогліфам свайго імя на галаве (дом з будаўнічым кошыкам наверсе). Лічылася і шанавалася жонкай Сета, але, мяркуючы па тэкстах, вельмі мала з ім звязана. Яе сутнасць у егіпецкай рэлігійнай літаратуры амаль не раскрыта. У міфалагічных тэкстах, аднак, Нефтыда выступае разам з сястрой Ісідай у містэрыях Асірыса і ва ўсіх памінальных магічных абрадах. Яна разам з Ісідай аплаквае Асірыса, удзельнічае ў пошуках яго цела, ахоўвае яго мумію, стоячы ў падгалоўя яго ложа. Абедзве сястры ля ўсходняга неба сустракаюць памерлага. Нефтыда з'яўлялася спадарожніцай Ра падчас яго начнога плавання па падземных водах.
Паводле «Тэкстаў пірамід», Нефтыда плавае ў начной барцы (Ісіда — у дзённай). Нефтыда, Ісіда і Селкет атаясамляліся з сакаліхамі, таму іх часта выяўляюць на саркафагах у відзе крылатых жанчын, як абаронцаў памерлых. У якасці выявы Нефтыды нярэдка выступала Сешат.
| Гэта пачатак артыкула пра старажытнаегіпецкую міфалогію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Рэлігія Старажытнага Егіпта | ||
|---|---|---|
| Міфалогія | Паганства • Пантэізм • Політэізм • Эманацыя • Душа • Дуат • Нумералогія | |
| Бажаствы |
Амат • Амон • Аманет • Анубіс • Анукет • Апоп • Апіс • Атон • Атум • Бастэт • Бат • Бену • Бес Чатыры сына Гора • Геб • Хапі • Хатхор • Хека • Хекат • Гор • Ісіда • Хепры Хнум • Хонсу • Кук • Маахес • Маат • Мафдэт • Менхіт • Мерытсегер • Месхенет Манту • Мін • Мневіс • Мут • Нейт • Нехбет • Нефертум • Нефтыда • Нун • Нут • Асірыс Пахет • Птах • Кебуй • Ра • Рэшэп • Саціс • Сехмет • Сакар • Селкет • Себек Сапду • Сет • Сешат • Шу • Таўрт • Тэфнут • Татэнет • Тот • Уаджыт • Вадж-вер |
|
| Пісьмо |
Амдуат • Кнігі дыхання • Кніга пячор • Кніга мёртвых |
|
| Вераванні | Ахвярапрынашэнне • Пахавальныя абрады • Атэнізм • Пракляцце фараонаў | |