Неўскі праспект

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Неўскі праспект

Не́ўскі праспе́кт (руск.: Не́вский проспе́кт) — галоўная вуліца Санкт-Пецярбурга.

Праспект працягнуўся на 4,5 км ад Адміралцейства да Аляксандра-Неўскай лаўры. Перасакае рэкі Мойка (Зялёны мост), канал Грыбаедава (Казанскі мост), Фантанку (Анічкаў мост). Найбольшая шырыня - 60 м ля Гасцінага двара), найменьшая — 25 м (ля Мойкі).

Правы бок (няцотны) неафіцыйна завецца «ценевым», цотны — «сонечным», па якой да рэвылюцыі было прынята шпацыраваць. Участак ад плошчы Паўстання да Аляксандра-Неўскай лаўры таксама неафіцыйна называюць Стара-Неўскім (часткова з-за таго, што ў 1730-я гг. прымалася спроба спраміць магістраль па сённяшніх Ганчарнай і Вазовай вуліцам).

Назвы[правіць | правіць зыходнік]

Сваю сучасную назву Неўскі праспект набыў у 1781 годзе, атрымалася ад назвы Аляксандра-Неўскай лаўры, якая носіць імя святога князя Аляксандра Неўскага. Да гэтага магістраль, што злучала Адміралцейства і Аляксандра-Неўскую лаўру называлася спачатку проста дарогай да Невскага манастыра альбо перспектыўнай дарогай да Неўскага манастыра1718 года), потым памяняла некалькі падобных назваў: Вялікая перспектыўная дарога, Вялікая Неўская перспектыва, Неўская перспектыва1768 года). Частка праспекта ад сучаснай плошчы Паўстання да Аляксандра-Неўскай лаўры непрацяглы час (у 1753 годзе) насіла назву Старая Неўская Перспектыўная вуліца. З 1781 года назва Неўскі праспект стала афіцыйнай, аднак у 17831785 гадах існавала назва Вялікі Неўскі праспект.

У кастрычніку 1918 года да першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі магістраль атрымала назву праспект 25-га Кастрычніка, якая праіснавала крыху больш за дваццаць год, пасля ў блакадным Ленінградзе праспекту было вырашана вярнуць гістарычную назву. З 13 студзеня 1944 года праспект зноў завецца Неўскім.

Выбітныя будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія адрасы[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі паэт Савіч–Заблоцкі пасяліўся ў 1891 годзе па адрасе: Неўскі праспект, дом 51, кв. 503.