Не купляй расійскае!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Не купляй расійскае!
Выява лагатыпа
Лідар Відсіч
Заснавальнік Відсіч
Дата заснавання 14 жніўня 2013 (2013-08-14),
2 сакавіка 2014 (2014-03-02)
Штаб-кватэра
Ідэалогія грамадзянская кампанія
Сайт vidsich.info
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Не купляй расійскае!» (укр.: «Не купуй російське!») або «Байкатуй расійскія тавары!» (укр.: «Бойкотуй російське!») — кампанія негвалтоўнага супраціву па байкоце расійскага бізнесу ва Украіне. Пратэст стартаваў 14 жніўня 2013 года як рэакцыя на гандлёвае эмбарга Расійскай Федэрацыі супраць Украіны. Арганізатарам кампаніі ў сродках масавай інфармацыі з’яўляецца рух «Відсіч».[1] Кампанія развівалася дзякуючы масаваму распаўсюджванню лістовак, плакатаў, наклеек у больш за 45-ці гарадах і паселішчах. Пратэст стаў меней рэгулярным ў лістападзе 2013 года пасля пачатку Еўрамайдана. Аднак з 2 сакавіка 2014 года пасля Крымскага крызісу і расійскай ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну, актывісты ўзнавілі кампанію байкоту тавараў з Расіі.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

14 жніўня 2013 года Спажывецкая Служба Расійскай Федэрацыі занесла ў спіс «рызыкі» ўсе ўкраінскія кампаніі-экспарцёры. Як вынік атрымалася блакада для ўкраінскіх тавараў у Расію. Гэта стварыла перагрузку на мяжы сотняў фур і вагонаў з украінскімі таварамі.[2] Рашэнне пачаць кампанію паводле меркавання актывістаў было рэакцыяй на серыю эканамічных войнаў Расіі супраць Украіны (Мясная вайна, Сырная вайна, Шакаладная вайна і інш.)[1]

Байкот у 2013 годзе[правіць | правіць зыходнік]

22 жніўня 2013 года актывісты распачалі пратэст каля Прэзідэнцкай Адміністрацыі Украіны.[3][4][5] Кампанія працягнулася масавым распаўсюджваннем лістовак, плакатаў, наклеек у больш за 45-ці гарадах і паселішчах Украіны.[6][7] Актыўнасць кампаніі зменшылася з пачаткам Еўрамайдана.

Байкот у 2014 годзе[правіць | правіць зыходнік]

2 сакавіка 2014 актывісты анансавалі ў сацыяльных сетках узнаўленне байкоту кожных тавараў і паслуг расійскіх кампаній. Асноўнай мэтай было паменшыць грашовы абарот расійскіх кампаній на украінскім рынку, каб грошы украінскіх спажыўцоў не маглі быць выкарыстаны ў Расіі на ваенныя патрэбы. Байкот стартаваў пасля Крымскага крызісу і расійскай ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну.[8][9]

З сакавіка 2014, актывісты арганізавалі флэшмобы ў супермаркетах для матывацыі спажыўцоў не купляць расійскія тавары[10][11][12], байкатаваць расійскія аўтазапраўкі,[13][14][15][16], расійскія банкі[17] і іншыя карпарацыі[18]. У студзені-маі 2014 года паводле рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor's, расійскія банкі ва Украіне страцілі больш за 50 % дэпазітаў[19].

У канцы жніўня 2014 года актывісты пачалі кампанію «Байкот расійскага кіно». У прыватнасці — байкот вырабленых у Расіі фільмаў і серыялаў, якія трансліруюць на ўкраінскім тэлебачанні, а таксама фільмаў у кінатэатрах Украіны — перш за ўсё тых, якія усхваляюць расійскіх сілавікоў або маюць прыкметы украінафобіі. Акрамя таго — байкот расійскіх акцёраў і рэжысёраў, якія падтрымалі палітыку Уладзіміра Пуціна адносна ваенных дзеянняў ва Украіне ў 2014 годзе і г.д.[20][21]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2014 года расійскія вытворцы пачалі мяняць штрыхкоды на адзнакі ўкраінскіх вытворцаў.[22]

Вясной 2014 года аб'ём продажу расійскіх тавараў ва Украіне зменшыўся на 35-50 %.[23][24]

У маі 2014 года ўкраінскія супермаркеты пачалі пазбягаць закупак расійскіх тавараў. Пастаўкі з Расіі зменшыліся на траціну.[25]

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Эканаміст Андрэй Новак заявіў, што цягам сакавіка 2014 года байкот тавараў з Расійскай Федэрацыі нанёс стратаў расійскай эканоміцы не больш за некалькі мільёнаў долараў ЗША. Больш эфектыўным ударам па эканоміцы Расіі, на яго думку «быў бы удар ў балючае месца — „Газпром“».[26]

Ідэю байкоту не падтрымалі ўкраінскія прадстаўніцтвы сетак супермаркетаў «Ашан» ды METRO Cash & Carry. Прычынай гэтага кампаніі назвалі сваю апалітычнасць.[27]

Андрэй Длігач, генеральны дырэктар групы кампаній Advanter Group, заклікаў не забараняць расійскія, а купляць украінскія тавары.[28]

Украінскі рускамоўны блогер Данііл Вахоўскі заявіў, што свядома карыстаецца і будзе карыстацца менавіта расійскімі інтэрнет-сервісамі, бо такім чынам ён падтрымлівае «фарміраванне спрыяльнага асяроддзя для прадпрымальніцтва» ў Расіі, а гэта хоць і «не патрыятычна, але, падтрымліваючы прадпрымальніка рублём, мы даем магчымасць развівацца новым праектам, якія змяняюць свет да лепшага». Як прыклады такіх новых праектаў блогер прывёў моцныя і даўно існавалыя сайты Qiwi, Ostrovok ды антывірус Kaspersky.[29]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б У сацыяльных сетках заклікаюць байкатаваць расійскія тавары (укр.) Український тиждень. 15.08.2013
  2. Росія оголосила Україні торговельну війну Архівавана 21 жніўня 2013. (укр.). Гром TV. 15.08.2013
  3. Януковича закликали не вважати Росію дружньою державою (укр.) Радыё Свабодная Еўропа. 22.08.2013
  4. Активісти оголосили бойкот товарам з РФ (відэа) (укр.). 5 канал. 22.08.2013
  5. На Банковій відкривали очі на «братство» Росії (відэа) (укр.). Украінская праўда. 22.08.2013
  6. Украинцев призывают отказаться от российских товаров (руск.). Подробности. Інтер. 12.09.2013
  7. В Україні триває вулична агітація проти російських валянок і матрьошок (відэа) (укр.). Майдан. 26.09.2013
  8. Бойкотуємо товари і бізнес окупантів! Не купуємо нічого російського! (укр.). Дамо відсіч зазіханням Росії на Україну. 02.03.2014
  9. Українці захищаються від росіян бойкотом їх товарів (укр.). ТСН. 1+1. 6.03.2014
  10. Флешмоби «Російське вбиває» набирають обертів (відэа) (укр.). Відсіч. 24.03.2014
  11. Сьогодні ў Чернівцях російські товари «вбивали» активістів — флешмоб у «Сільпо» та на заправці «Лукойл» (фота) (укр.). chv.tv. 10.04.2014
  12. У Сумах також оголосили бойкот російським товарам (укр.). Львівська газета. 23.03.2014
  13. Как в Днепропетровске прошло бойкотирование российских заправок Архівавана 7 мая 2014. (руск.). 34 канал. 01.05.2014
  14. Активісти закликали не купувати російський бензин (укр.). Радыё Свабодная Еўропа. 17.04.2014
  15. Українці починають бойкотувати російські АЗС (укр.). Український тиждень. 25.04.2014
  16. Место убийства — российская АЗС Архівавана 30 жніўня 2018. (руск.). ПІК. 16.05.2014
  17. У Києві біля офісів російських банків українців закликають «не платити окупантам» (укр.). Український тиждень. 24.04.2014
  18. Українці оголосили російським артистам бойкот (укр.). ТСН. 1+1. 03.06.2014
  19. "Російські банки втратили більше 50% вкладів в Україні". Українська правда [[[Украінская мова|укр.]]]. 14.07.2014. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  20. «Не пустимо в хату російську вату» — театралізована акція під Держкіно (укр.). Радыё Свабода. 04.09.2014
  21. У Києві відбулася акція протесту проти російського кіно (укр.). УНН. 04.09.2014
  22. Російська окупація українських товарів: як кокошник відрізнити від дівочого вінка (відео) Архівавана 30 жніўня 2018. (укр.). Факти. ICTV. 09.04.2014
  23. Російські виробники маскують штрих-коди на своїх товарах, щоб надурити українців (укр.). ТСН. 1+1. 26.03.2014
  24. У середньому, продаж товарів з РФ впав на 35-50 % Архівавана 20 мая 2014. (укр.). Україна Online. 18.05.2014
  25. Бойкот российских товаров дал результат: поставки РФ упали на треть (руск.). facenews. 14.05.2014
  26. Бойкот російських товарів не є ефективною мірою, удар треба наносити по «Газпрому» — експерт Архівавана 6 верасня 2014.. 112 Україна. 28.03.2014
  27. «Ашан» та «Метро» не підтримали бойкот російських товарів. Захід.нет. 24.04.2014
  28. Бойкот російських товарів: за і проти Архівавана 26 студзеня 2016.. Forbes. 01.04.2014
  29. Почему я не поддерживаю бойкот российских товаров и сервисов (руск.: ). ain. 12.03.2014

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Звязаныя старонкі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]